Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў
| |
![]() Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Шчучын |
Каардынаты | 53°36′22″ пн. ш. 24°44′26.50″ у. д. / 53.60611° пн. ш. 24.7406944° у. д.Каардынаты: 53°36′22″ пн. ш. 24°44′26.50″ у. д. / 53.60611° пн. ш. 24.7406944° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шчучыне. Знаходзіцца ў цэнтры места пры гістарычным Рынку[a], на беразе ракі Тураўкі. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла, будынка кляштару (калегюіму) і капліцы. У піярскім калегіюме навучаліся геоляг Ігнат Дамейка, філёзаф Казімер Нарбут, гісторык Мацей Догель, паэт Юльян Корсак, натураліст Станіслаў Юндзіл ды іншыя.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1718 годзе ўладальнік Шчучына войскі полацкі Юзэф Глябіцкі фундаваў у мястэчку калегюім піяраў. Ён перадаў манахам парафіяльны касьцёл Сьвятога Юрыя, заснаваны ў 1436 годзе.
У 1726 годзе гэтую фундацыю пацьвердзіла дачка Ю. Глябіцкага Тэрэза Сцыпіён, якая ў 1742 годзе запрасіла сюды сясьцёр міласэрнасьці і заснавала шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шчучын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзейнічаць. У 1826—1829 гадох з фундацыі князя Францішка Ксавэрыя Друцкага-Любецкага збудавалі новыя мураваныя касьцёл і калегіюм.
Па выкрыцьці расейскай паліцыяй у Шчучыне філіі віленскага таварыства філяматаў у 1825 годзе навучальную ўстанову ператварылі ў звычайную 4-клясную павятовую вучэльню. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі кляштар манахам-піярам, якія былі ў ім Другой сусьветнай вайны.
У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1987—1989 гадох праводзілася рэстаўрацыя касьцёла[1]. У 1988 годзе касьцёл вярнулі вернікам, неўзабаве зноў пачаў дзейнічаць кляштар піяраў.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — выцягнутая падоўжнай восьсю крыжова-купальная аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя, у якой дамінуе высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваецца дарычны ордэр. Галоўны фасад мае выгляд 4-калённага портыка. Вось сымэтрыі падкрэсьліваецца ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблемэнтам.
Усярэдзіне сьцены падзяляюцца паўкалёнамі і аздабляюцца ўсім пэрымэтрам шырокім карнізам. У алтары драўляная скульптура Маці Божай Фацімскай[2].
Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштарны корпус — 2-павярховы працяглы будынак складай формы, вылучаны ў цэнтры 4-калённым портыкам і рытмічна падзелены прастакутнымі аконнымі праёмамі.
У двары кляштару знаходзіцца 2-ярусная 4-гранная капліца пад 2-схільным дахам.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Багласаў С. Шчучынскі касцёл Тэрэзы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 493.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 374.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000714 |