Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа (Горадня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
| |
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′52″ пн. ш. 23°49′51″ у. д. / 53.68111° пн. ш. 23.83083° у. д.Каардынаты: 53°40′52″ пн. ш. 23°49′51″ у. д. / 53.68111° пн. ш. 23.83083° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] і барока |
Заснавальнік | Бона Сфорца |
Дата заснаваньня | 1550 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа | |
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычнай Віленскай і Пясковай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры рэнэсансу і клясыцызму. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і прытулак, па чым іх часткова зруйнавалі ў выніку перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл Сьвятога Духа ў Горадні збудавалі ў 1551 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны. Будынак паўстаў на Пушкарскім месцы, дзе ў XVI ст. праходзіла абарончая мяжа места. З XVII ст. пры касьцёле пачаў дзеяць прытулак для бедных. У 1768 годзе праводзілася рэканструкцыя комплексу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць як дом міласэрнасьці. У 1802, 1817 і 1843 гадох будынак рэканструявалі.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады зачынілі дом міласэрнасьці, а яго будынак прадалі купцу Абелю Тарлоўскаму, які па пажары 1885 года перапрадаў дом Ёўну Хозэ. У 1890 годзе былы касьцёл перабудавалі. Па сьмерці Хозэ ў 1896 яго сын Альтэрам-Шмуэль перарабіў будынак касьцёла і прытулку пад гатэль «Славянскі» на 25 нумароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У міжваенны час у будынку працавала сталоўка «Cynke», «Polskі Bank Kresowy», гандлёвы дом «Палёнія», вінна-гастранамічная крама Мухенбэрга. У Другую сусьветную вайну тут разьмяшчаўся нямецкі вайсковы пансіянат «Стары Сябра», сталоўка якого знаходзілася ў касьцёле. У гэты ж час зруйнавалі апсыду касьцёла[1].
Па вайне будынак займаў абласны камітэт КПБ, які ў сьнежні 1952 году вызваліў яго пад Гарадзенскі гарвыканкам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад пачатку ў цэнтры сучаснага будынка быў 1-нэфавы касьцёл з паўкруглай апсыдай, унутраная прастора якога перакрывалася стральчатых скляпеньнем. Аконныя праёмы былі на галоўным фасадзе і ў апсыдзе. Да бакавых фасадаў далучаліся карпусы прытулку. Галоўны фасад завяршаў высокі трыкутны франтон[2].
Пе перабудовах гэта 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак. Кампазыцыя галоўнага фасада ярусная, сымэтрычная. Паверхі аддзяляюцца фрызамі. Цэнтральная частка вылучаецца чатырма пілястрамі і завяршаецца трыкутным франтонам. Паміж пілястрамі на другім паверсе паўцыркульныя аконныя праёмы ў ліштвах, у цэнтры — балькон. Бакавыя часткі вылучаюцца здвоенымі пілястрамі, паміж якімі разьмяшчаецца па два збліжаныя акны, і завяршаюцца паўкруглымі франтонамі. Праёмы першага паверха прастакутныя. Завяршальны карніз прафіляваны, зь невялікім вынасам. Цокаль абліцоўваецца керамічнай пліткай[3].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 14
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вашкевіч А., Госцеў А. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гародня — Уроцлаў, 2012. С. 293.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 411.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 59.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Е000665 |