Перайсьці да зьместу

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (Вішнеў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Вішнеў
Каардынаты 54°08′32″ пн. ш. 26°12′36″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 26.21° у. д. / 54.14222; 26.21Каардынаты: 54°08′32″ пн. ш. 26°12′36″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 26.21° у. д. / 54.14222; 26.21
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і рэнэсансная архітэктура[d]
Заснавальнік Юры Храптовіч
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вішневе. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на высокім пагорку левага берага ракі Альшанкі, на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Вішневе ў 1424 годзе заснаваў вялікі князь Вітаўт. У 1451 годзе кашталян віленскі Сямён Гедыгольдавіч у сваёй лацінскай дароўнай грамаце касьцёлу ўжыў «народныя» словы «з пашняй» (cum agro alias z pasznia) і «сенажаці» (prata alias sianozaczy) — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы[1].

У 1637—1641 гадох з фундацыі ваяводы наваградзкага Юрыя Храптовіча (спачыў ў крыпце правай капліцы) на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. У 1675 годзе касьцёл асьвяціў біскуп Мікалай Слупскі.

У 1771 годзе па пажары будынак касьцёла аднавілі на сродкі Яўхіма Храптовіча: да перадалтарнай травеі прыбудавалі квадратныя ў пляне капліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У другой палове XIX ст. каля касьцёла збудавалі мураваную браму-званіцу.

У 1906 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла, які ў выніку набыў 2-вежавы фасад.

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У кастрычніку 1953 году пробашчам касьцёла стаў айцец Уладзіслаў Чарняўскі, дзякуючы якому ад гэтага году набажэнствы ў касьцёле праводзяцца па-беларуску.

Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з больш нізкай паўцыркульнай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Будынак накрываецца 2-схільным дахам з франтонам на галоўным фасадзе. Да галоўнага фасада далучаецца вузкі 2-вежавы нартэкс. 3-ярусныя чацьверыковыя вежы завяршаюцца плаўна выгнутымі карнізамі, фігурнымі купаламі. Бакавыя сьцены рытмічна падзяляюцца вузкімі высока ўзьнятымі аркавымі вокнамі і ўмацоўваюцца контрфорсамі ў прасьценках.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках і люнэтамі, паўночная капліца — сфэрычным купалам на ветразях, паўднёвая — роўнай стольлю. У нартэксе хоры на 3-пралётнай аркадзе і двух кранштэйнах, дзе стаіць арган. Сьцены нэфа дэкаруюцца аркавымі нішамі, слаістымі пілястрамі, пілёнамі, аздабляюцца паліхромнай арнамэнтальнай размалёўкай (мастак Фэрдынанд Рушчыц), скляпеньні — геамэтрычным ляпным арнамэнтам XVІІ ст. Галоўны драўляны алтар сярэдзіны XVІІІ ст. мае барокава-ракайльных формы: 2-ярусны, на фігурным пастамэнце, дэкаруецца лісьцем аканту, накладнымі разнымі ракайлямі. Першы ярус мае дзьве пары разьмешчаных уступам канелаваных слупоў, што нясуць крывалінейны шматпрафіляваны і падзелены антаблемэнт, у завяршэньні яго — гербавы картуш. Другі ярус — шчыт з загнутымі ў валюты гранямі і разной кампазыцыяй «Глёрыя» ў цэнтры. Алтар дэкаруецца драўлянымі скульптурамі эвангелістаў, анёлаў, вазамі, С-падобнымі завіткамі. Аналягічны стылявы разьвязак маюць два бакавыя алтары. Сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва каваныя дзьверы XVІІ ст.

3 усходняга боку сярод бутавай агароджы разьмяшчаецца мураваная брама ў выглядзе шырокага аркавага праезда з 3-аркавымі ярусам-звонам. Завяршае браму-званіцу кампазыцыя з 3 франтончыкаў[2].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000082