Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Кляштар бэрнардынаў
Кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′39.93″ пн. ш. 30°25′18.25″ у. д. / 54.5110917° пн. ш. 30.4217361° у. д. / 54.5110917; 30.4217361Каардынаты: 54°30′39.93″ пн. ш. 30°25′18.25″ у. д. / 54.5110917° пн. ш. 30.4217361° у. д. / 54.5110917; 30.4217361
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Магілёўскай вуліцы[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў мур з брамай. У наш час у кляштарным корпусе знаходзіцца лякарня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар, каля 1760 г.

У 1636 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза запрасіў у Воршу айцоў-бэрнардынаў. Кляштар фундавалі Андрэй, староста аршанскі, і Крыстына Млоцкія, якія выдзялілі пад яго пляц і 6 маргоў зямлі. Першыя кляштарныя будынкі былы драўлянымі.

У другой палове XVIII ст. на ахвяраваньні месьцічаў збудавалі мураваныя будынкі касьцёла і жылога корпуса[1]. Кляштар займаў шырокі пляц на левым беразе Аршыцы, побач з мостам і ўпрыгожваў Надняпроўе. У 1760 годзе касьцёл пацярпеў ад паводкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар (направа), 1943 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) кляштар занялі пад вайсковы склад, аднак у 1817—1819 гады адрамантавалі і вярнулі вернікам. Да 1830-х гадоў дадаліся сьвіран, лядоўня, агароджа з брамай і сажалкі.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1831 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар, а будынкі перадалі васкоўцам. Неўзабаве жылы корпус прыстасавалі пад шпіталь.

Наноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам ў жылым корпусе разьмяшчалася лякарня.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з прыбудаванай да прэзьбітэра вежай. Інтэр’ер упрыгожвалі пяць алтароў: Вобразу Божага, Апекі Маці Маці Божай, Сьвятой Ганны, Сьвятога Францішка, Сьвятога Антонія. З паўночна-ўсходняга боку да касьцёла далучаўся кляштарны корпус.

Кляштар — прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з рызалітам.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 252.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000891

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)сховішча мультымэдыйных матэрыялаўКляштары Беларусі