Кастусь Мерляк
Кастусь Мерляк | |
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1919 або 1919[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 лістапада 2007 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Сябра ў | Беларуская народная самапомач, Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне і Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне[d] |
Касту́сь Ме́рляк[3] або Мярляк (25 сьнежня 1919, в. Дзетамля Наваградзкага павету, цяпер у Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі — 25 лістапада 2007, Нью-Ёрк, ЗША[4]) — грамадзкі і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і настаўніка, царскага афіцэра Ільлі Мерляка і Вольгі зь Ціхановічаў.
Навучаўся ў польскай пачатковай школе. Скончыў сельскагаспадарчую вучэльню (1937), вучэльню сельгаскаапэрацыі (1938). Пасьля прыходу Саветаў адвучыўся на курсах крэдытных інспэктараў Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанку СССР у Беластоку (1940)[3]. Працаваў бугальтарам, старшым крэдытным інспэктарам банку[5] ў Наваградку і Карэлічах.
Пад час нямецкай акупацыі працаваў у цывільнай адміністрацыі Наваградку, пасьля ў Беларускай народнай самапомачы. У 1942 скончыў афіцэрскія курсы Самапомачы ў Менску ды накіраваны ў Ліду на арганізацыю беларускага батальёну як ад’ютант капітана Касацкага. У пачатку 1943 вярнуўся ў Наваградак на адміністрацыйную пасаду. З канца 1943 — інтэндант паліцэйскага батальёну №68 пад даводзтвам Барыса Рагулі. Улетку 1944 з надыходам бальшавікоў пакінуў Беларусь, у ліпні трапіў у выведную школу «Дальвіцу».
Пазьней абвэрам закінуты ў Італію дзеля агітацыі беларусаў арміі Андэрса, але здаўся ў палон да амэрыканцаў і быў інтэрнаваны ў лягеры, адкуль неўзабаве ўцёк[6].
З канца 1947 — у Аргентыне, заснавальнік і старшыня Згуртаваньня беларусаў у Аргентыне. Сябра Рады БНР з 1948 року, узначаліў аргентынскае прадстаўніцтва Рады БНР. У 1950 року ажаніўся з этнічнай немкай Ганнай Губэрт са Случчыны[6]. Зь ёй мецьмуць сыноў Юльяна, Данілу, Вінцэнта[5].
28 ліпеня 1954 року пераехаў у Нью-Ёрк. Узначаліў сэктар Рады БНР на ЗША, управу Беларуска-амерыканскага задзіночаньня (БАЗА) на Нью-Ёрк. Пры канцы 1956 распачаў супрацоўніцтва з ЦРУ. На той час Мярляк быў адзіным агентам гэтай спэцслужбы ў асяродку беларускай эміграцыі ў ЗША. Псэўданімы Philip E. Launais, Donald R. Wakild і Conrad P. Mason, крыптанімы AEPRIMER1 ды AEREADY2[6].
Старшыня Галоўнай управы БАЗА ў 1959—1963. Пасьля канфлікту і сыходу з БАЗА ў 1964 року разам з прыхільнікамі заснаваў і ўзначаліў Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне(d) ў Нью-Ёрку[5]. У 1968 року пасьля адлучэньня ад царквы стварыў з аднадумцамі парафію сьвятога Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле(d) (Нью-Ёрк). Ад 1969 року браў удзел у дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, у 1970-х пэўны час быў ягоным віцэ-прэзыдэнтам.
Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай эміграцыі, пытаньнях культурнага, літаратурнага, рэлігійнага, грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі[3]. У сярэдзіне 1990-х рокаў адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці.
Пахаваны на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансўіку (штат Нью-Джэрзі)[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1992.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119518902 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Гардзіенка Н. С. МЕРЛЯК Кастусь // Запісы БІНіМ (белар.) — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, 1952. — вып. 37. — С. 148.
- ^ а б в Анішчанка 1999. С. 117.
- ^ а б Гардзіенка 2014. С. 148.
- ^ а б в Памерлі мітрапаліт БАПЦ Ізяслаў і грамадзкі дзеяч Кастусь Мерляк Культура. Наша Ніва (26 лістапада 2007). Праверана 26 сьнежня 2022 г.
- ^ а б в Рудак, Антон (25 чэрвеня 2017) Беларусы на службе ЦРУ: Кастусь Мярляк, першы агент у шэрагах беларускай эміграцыі ў ЗША Гісторыя. Наша Ніва. Праверана 26 сьнежня 2022 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Натальля Гардзіенка. МЕРЛЯК Кастусь / Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. — Нью-Ёрк — Менск: 2014. — № 37. — С. 148.
- Я[нка] З[апруднік]. Сьв. памяці Кастусь МЕРЛЯК (25.ХІІ.1919 - 25.ХІ.2007) // Беларус. — 2007. — № 539.
- МЕРЛЯК Кастусь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Васіль Шчэцька. Кастусь Мерляк — 85 год ад народзін і 55 год грамадзкай працы // Беларус. — 2005. — № 505.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на бачыне Рады БНР
- Нарадзіліся 25 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Сябры батальёну «Дальвіц»
- Сябры Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня
- Сябры Наваградзкага коннага эскадрону
- Беларусы ў Аргентыне
- Беларусы ў ЗША