Капліца-пахавальня Паскевічаў
Помнік гісторыі | |
Капліца-пахавальня Паскевічаў
| |
Капліца-пахавальня Паскевічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′26″ пн. ш. 31°01′06″ у. д. / 52.42389° пн. ш. 31.01833° у. д.Каардынаты: 52°25′26″ пн. ш. 31°01′06″ у. д. / 52.42389° пн. ш. 31.01833° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Яўген Іванавіч Чарвінскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца-пахавальня Паскевічаў | |
Капліца-пахавальня Паскевічаў на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Паскевічаў — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Гомлі. Знаходзіцца на высокім беразе ракі Сажа, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Румянцавых і Паскевічаў побач з саборнай царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную капліцу-пахавальню Паскевічаў збудавалі ў 1870—1889 гадох паводле праекту акадэміка архітэктуры Яўгена Чарвінскага (рысункі выканаў архітэктар Майблюм). Будаўнічымі работамі кіравалі архітэктары Максымільян Мэсмахер і Оскар Вэгенэр. Дэкаратыўныя работы праводзіліся мясцовымі майстрамі пад кіраўніцтвам мастака Сяргея Садзікава.
У 1889 годзе ў капліцы перапахавалі генэрал-фэльдмаршала Івана Паскевіча (1782—1856) і яго жонку Лізавету з Грыбаедавых. Сюды ж перавезьлі парэшткі Фёдара Рыгоравіча Паскевіча і Ганны Карабанькі. У 1903 годзе ў капліцы спачыў яе фундатар Фёдар Паскевіч (1823—1903).
У 1971—1975 і 2008—2016 гадох праводзілася рэстаўрацыя капліцы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычнае квадратнае ў пляне вежападобнае збудаваньне. Яго сылюэт фармуе 5 пазалочаных купалоў-цыбулінаў у завяршэньні 8-граннага шатра з 4 аконнымі праёмамі каля яго аснаваньня. На паўднёвым фасадзе прастакутны ўваходны праём вылучаецца аркавым парталам з слупамі-бочкамі, астатнія грані праразаюцца невялікімі аконнымі праёмамі ў такіх жа ліштвах. Пакрытыя вохрыстай цэглай фасады аздабляюцца керамічнымі дэталямі і каляровай маёлікай. У дэкоры выкарыстоўваюцца бочкападобныя і вітыя слупы, закамары, падзоры, ажурныя крыжы.
Унутраная прастора афармляецца пліткай расьліннага арнамэнту, аконныя адхілы пакрываюцца размалёўкай, алтар з чорнага мармуру. Лябрадарытам пакрывалася і ўнутраная цокальная частка сьценаў. Сьцены аздабляліся арнамэнтальнай размалёўкай.
Побач з капліцай знаходзіцца ўваходная надбудова ў капліцу-пахавальню ў выглядзе кампактавага прастакутнага аб’ёмам, вальмавы дах якой завяршаецца купалам-цыбулінай. Усярэдзіне месьцяцца сходы ў пахавальню. Яе тарцовая сьцяна афармляецца мазаічным з каляровай смальты пано з выявамі двух анёлаў. У сьценах былі мэмарыяльныя пліты зь імёнамі пахаваных тут Паскевічаў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1902 г.
-
1902 г.
-
1913 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
18 сакавіка 1929 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1943 гг.
-
1941—1943 гг.
-
6 лістапада 1941 г.
-
6 лістапада 1941 г.
-
1942 г.
-
1942 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
На фоне саборнай царквы
-
Фрагмэнт
-
Усярэдзіне пахавальні
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 310Г000044 |