Перайсьці да зьместу

Каплун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каплу́н, таксама каплук — рэдкая страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба і вады.

Страва вядомая на Берасьцейшчыне ў Камянецкім, Жабінкаўскім, Пружанскім, Бярозаўскім, Янаўскім раёнах; на Гайнаўшчыне[1][2][3].

У гатаваную ваду (часам вар) крышылі цыбулю, хлеб, дадавалі солі, запраўлялі алеем або салам. На Пружаншчыне рабілі на вадзе, у якой варылася бульба. Елі з бульбай.

Падобная да рулёў, цуры.

  1. ^ Залатая кніга пра вёску Кнаразы Бельскі гостінэць № 2. «Камунікат». — Паставіла яна на разжаранае вугалле чыгун з нейкай стравай, здаецца каплун варыла…. Праверана 17 сьнежня 2010 г.
  2. ^ Аляксандр Вярбіцкі «Людзі ад голаду паміралі». Успамінае Аляксей Лагвінюк — жыхар вёскі Ставішчы Чаромхаўскай гміны, народжаны ў 1933 годзе Бежанства 1915 года. «Камунікат». — Штодзённай ежай толькі рэдзька, халадзец, каплун і бульба…. Праверана 17 сьнежня 2010 г.
  3. ^ Гандзя С. (17 траўня 2005) Сям’я ў ХІХ ст. Religia, wiara, mistyka. Hajnówka - Niezależny Portal Internetowy. Праверана 17 сьнежня 2010 г.