Перайсьці да зьместу

Канстантын Палубінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Палубінскі

Герб «Палубінскі»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1640
Род Палубінскія
Бацькі Аляксандар Палубінскі
Ганна Алемані
Жонка Соф’я з Сапегаў
Дзеці Аляксандар Гіляры, Габрыэль, Яўстах Канстантын, Канстанцыя, Кацярына, Казімер, Крыстына, Эўфрасіньня, Петранэла, Альжбета Тэадора, Геранім Канстантын

Канстантын Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (16251633), ваявода парнаўскі1633).

Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.

З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра, лідзкага падкаморага, і Ганны Алемані.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй (16001629) і Маскоўскай дзяржавай (16091618).

Займаў пасады слонімскага пісара земскага ў 16161621 і маршалка ў 16211625, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1627.

З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў дамініканскі кляштар у мястэчку Дзярэчын[2].

Ажаніўся з Соф’яй (каля 1595 — каля 1657), дачкой ваяводы амсьціслаўскага Андрэя Сапегі. У 1656, па сьмерці свайго стрыечнага брата Казімера Льва Сапегі, Соф’я атрымала частку ягонай спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адыйшлі да яе сына Аляксандра Гіларыя Палубінскага — адзінага, які перажыў бацьку. Апрача сына, меў дачок Кацярыну (жонка кашталяна троцкага Аляксандра Агінскага), Крыстыну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), Петранэлу і Канстанцыю (абедзьве зрабіліся манашкамі).

  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
  2. ^ Пазднякоў В. Палубінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 393.