Перайсьці да зьместу

Чырвоны квадрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Малевіч
Чырвоны квадрат, 1915
Палатно, алей. 53×53 см
Дзяржаўны Расейскі музэй, Санкт-Пецярбург

«Чырвоны квадрат» — карціна Казімера Малевіча, напісаная ў 1915 годзе. Названы на адвароце «Жанчына ў двух вымярэньнях». Уяўляе сабой чырвоны чатырохкутнік на белым фоне, некалькі адрозны па форме ад квадрата.

Экспанаваўся на выставе 1915 году. У каталёгу выставы 1915 году ён атрымаў другую назву — «Маляўнічы рэалізм сялянкі ў двух вымярэньнях».

У цяперашні час знаходзіцца ў Расейскім музэі.

У 1920 годзе Малевіч пісаў аб гэтай карціне, што «у інтэрнаце ён атрымаў яшчэ значэньне» «як сыгнал рэвалюцыі».

Ксана Бланк зьвязвае супрэматызм Малевіча з творчасьцю Льва Талстога[1]. У прыватнасьці, у аповядзе Талстога «Цыдулкі вар'ята» апісваецца пакой, дзе Фёдар пачынае тужыць: «Чыста выбелены квадратны пакойчык. Як, я памятаю, пакутліва мне было, што пакойчык гэты быў менавіта квадратны. Акно было адно, з гардзінкай — чырвонай». Гэта значыць, чырвоны квадрат на белым фоне зьяўляецца, па ісьце, знакам нуды. Сам Малевіч тлумачыў канцэпцыю свайго першага «Чорнага квадрату», што «квадрат — пачуцьцё, белая прастора — пустэча за гэтым пачуцьцём». Ксана Бланк прыходзіць да высновы, што, як і ў аповядзе Талстога, чырвоны квадрат на белым фоне графічна адлюстроўвае страх сьмерці і пустэчы.

  1. ^ В поисках иконичности: Л. Толстой и К. Малевич // Русская литература. - 2004. - N1. - С. 33-42

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]