Перайсьці да зьместу

Супрэматычная кампазыцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Малевіч
Супрэматычная кампазыцыя, 1916
Палатно, алей. 71 см×88.5 см см
н/зьв, н/зьв

Супрэматычная кампазыцыя — карціна Казімера Малевіча 1916 году.

Карціна напісаная мастаком у 1916 годзе. У 1919-20 гадах выстаўлялася ў Маскве. У 1927 годзе Малевіч выстаўляў карціну на выставах у Варшаве, а пазьней у Бэрліне, дзе карціна засталася пасьля ад'езду Казімера ў СССР у чэрвені 1927. Пазьней карціна была перададзеная нямецкаму архітэктару Гуго Хэрынгу, які прадаў яе музэю Стэдэлік у Амстэрдаме, дзе яна захоўвалася каля 50 гадоў. Пасьля яна патрапіла ў Музэй сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

На працягу ХХ стагодзьдзя карціна неаднаразова выстаўлялася на розных выставах, пераважна эўрапейскіх.

У 2002 годзе дагэтуль нікому не вядомыя спадчыньнікі мастака пачалі патрабаваць назад палотны свайго стрыечнага дзядулі. Ім атрымалася займець з музэю «Супрэматычную кампазыцыю», якую яны неадкладна прадалі «Коммерсантъ».

Аднак у чэрвені 2004 году «Супрэматычную кампазыцыю» ізноў выстаўляецца на гандаль — гэтым разам лёнданскага аўкцыённага дому Bonhams. Тады карціна была прададзеная за 734 188 ангельскіх фунтаў (1 343 170 даляраў).

3 лістапада 2008 году на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку карціна была прададзеная невядомаму пакупніку за $60 002 500, стаўшы самой дарогай карцінай у гісторыі, напісанай беларускім мастаком.