Абмеркаваньне:Казімер Малевіч
Крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]Казімер Малевіч - і "украінец" паводле нацыянальнасьці, ды гэта нават гучыць сьмешна... --Казімер Ляхновіч 12:10, 5 лістапада 2008 (UTC)
- Каму што сьмешна гучыць, я ня ведаю. Ёсьць дакумэнтальныя факты.
- Род Дароцічаў-Малевічаў мае дакумэнтальны радавод з 1604 году, жылі яны ўвесь час у Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяв. У часы Расейскай Імпэрыі рабілі вывад праз Валынскі ДДС.
- Крыніца: Родословие и предки К. С. Малевича // Малевич о себе. Современники о Малевиче. Авторы-составители И. А. Вакар, Т. Н. Михиенко. Т. 1. Москва, 2004. С. 372-385. — W.V.-S. 18:11, 5 лістапада 2008 (UTC).
- Мяркую, лепш пазначыць і гэтую крыніцу, што ён украінец; і тую крыніцу, што ён беларус. А дзе лухта хай вырашае сам чытач. --Ліцьвін 18:38, 5 лістапада 2008 (UTC)
- Мы ня будзем параўноўваць двухтомную працу спэцыялістаў, прысьвечаную Малевічу (з надрукаванымі радаводнымі дакумэнтамі і архіўнымі спасылкамі), з газэтным артыкулым журналісткі. Прашу ня ўносіць абсурдных правак датычных нібыта беларускай нацыянальнасьці Казімера Малевіча. — W.V.-S. 22:44, 5 лістапада 2008 (UTC).
- Неверагодна! Практычна ўсюды напісана, што ён нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Польшчы. Вось тутака напрыклад нічога не напісана пра гэта (што ён украінец і з шляхты). А ў вас ёсьць гэтая кніга? --Ліцьвін 23:40, 5 лістапада 2008 (UTC)
- Трэба разумець, што паляк, як і ўкраінец з такім прозьвішчам ну ніяк ня можа быць. Ды і сьцьвярджэньне, што ён з сям'і выхадцаў з Польшчы хібна, бо ў тыя часы вельмі часта ўсіх выхадцаў зь Літвы (Беларусі) звалі палякамі, асабліва інтэлігенцыю. Калі ласка, калі ў вас ёсьць гэтая кніга, то напішыце сюды ўрывак дзе менавіта гаворыцца што ён з украінцаў. Загадзя дзякуй. --Ліцьвін 19:11, 6 лістапада 2008 (UTC)
- Катэгорыю Беларускія мастакі і мастачкі лічу што ў любым выпадку трэба вярнуць, бо Ён працяглы час жыў і працаваў у Беларусі. --Ліцьвін 21:04, 6 лістапада 2008 (UTC)
- Мы ня будзем параўноўваць двухтомную працу спэцыялістаў, прысьвечаную Малевічу (з надрукаванымі радаводнымі дакумэнтамі і архіўнымі спасылкамі), з газэтным артыкулым журналісткі. Прашу ня ўносіць абсурдных правак датычных нібыта беларускай нацыянальнасьці Казімера Малевіча. — W.V.-S. 22:44, 5 лістапада 2008 (UTC).
- Мяркую, лепш пазначыць і гэтую крыніцу, што ён украінец; і тую крыніцу, што ён беларус. А дзе лухта хай вырашае сам чытач. --Ліцьвін 18:38, 5 лістапада 2008 (UTC)
- Не ведаю, ён украінец, ці беларус, але вуж пэўна, што не расеец. Тым ня менш, расейскамоўны падзел піша менавіта так... :-( --Vasyl` Babych 20:31, 6 лістапада 2008 (UTC)
- Што тутака можна адзначыць... гэта расейскі разьдзел :) Асабіста я выступаю за тое, што было да апошняй зьмены, г.зн. адлюстраваць усе магчымыя вэрсіі, бо пытаньне вельмі спрэчнае. --Ліцьвін 21:04, 6 лістапада 2008 (UTC)
- Дазволю сабе прывесьці цытату спадара Ліцьвіна з Абмеркаваньне шаблёну:BLR: Кожны чалавек сам вызначае хто ён па нацыянальнасьці. Таму ня варту думаць за Казімера Малевіча без спасылак на ягоныя лісты ці запісы. --EugeneZelenko 14:47, 7 лістапада 2008 (UTC)
- Калі ласка, дайце мне спасылку на ягоныя лісты ці запісы, дзе ён кажа што ён украінец. Калі ёсьць нейкае меркаваньне, лічу няправільным, што яно не павінна быць паказана тутака. --Ліцьвін 15:02, 7 лістапада 2008 (UTC)
- Таксама жадаў бы каб Вы пракамэнтавалі вось гэта:
- Дазволю сабе прывесьці цытату спадара Ліцьвіна з Абмеркаваньне шаблёну:BLR: Кожны чалавек сам вызначае хто ён па нацыянальнасьці. Таму ня варту думаць за Казімера Малевіча без спасылак на ягоныя лісты ці запісы. --EugeneZelenko 14:47, 7 лістапада 2008 (UTC)
- Што тутака можна адзначыць... гэта расейскі разьдзел :) Асабіста я выступаю за тое, што было да апошняй зьмены, г.зн. адлюстраваць усе магчымыя вэрсіі, бо пытаньне вельмі спрэчнае. --Ліцьвін 21:04, 6 лістапада 2008 (UTC)
(Ракіцкі: ) “Мне падаецца, што найболей цяжкая сытуацыя з Казімерам Малевічам, які па-ранейшаму шалёна папулярны ва ўсім сьвеце. І сёньня вядзецца вострая барацьба за ягоную нацыянальна-культурную прыналежнасьць. Ваша пазыцыя?”
(Харэўскі: ) “Нам ведама, што радавы маёнтак ягоных бацькоў — Малева пад Нясьвіжам. Ведама, зь ягоных жа сьведчаньняў, што маці ягоная гаварыла па-польску, а бацька “папросту”. На моцны беларускі акцэнт Малевіча шмат хто зьвяртаў увагу. Сярод іншых — Надзея Хадасевіч, якая была ягонай вучаніцай у Смаленску і Віцебску, а затым падалася ў Францыю, дзе стала жонкай славутага мастака Фэрнана Лежэ, дый сама таго-сяго дамаглася ў мастацтве. Але самым важным для нас ёсьць віцебскі пэрыяд жыцьця і творчасьці Малевіча. Ён быў вызначальным і для яго. І для далейшай гісторыі мастацтва”., Мастацкае жыцьцё Беларусі пачатку 20 стагодзьдзя: пошук нацыянальнай самасьвядомасьці, Вячаслаў Ракіцкі, Менск
- Ён быў каталіком, што вельмі дзіўна для ўкраінца. А вось тутака вельмі цікавая інфармацыя пра Севярына Малевіча. --Ліцьвін 01:41, 8 лістапада 2008 (UTC)
- Вось «расейская прапаганда»: 23 февраля исполнилось 130 лет со дня рождения Казимира Малевича, белорусского и российского художника..., Правительство Нижегородской области. То, что Казимир Малевич по происхождению белорус, за рубежом знают единицы..., Минcкий Курьер. Известные белорусы Москвы.
- Вось «ангельская прапаганда»: List of people from Belarus --Ліцьвін 18:19, 8 лістапада 2008 (UTC)
- І адразу цытата з гэтай старонкі: «It is not limited to persons of Belarusian ethnicity; you may find Russians, Jews, Poles, Vikings, etc., in this list». --Red_Winged_Duck 18:45, 8 лістапада 2008 (UTC)
- Ня бачу нічога дрэннага. Ён жыў і працаваў у Віцебску. Хутчэй за ўсё яго занесьлі ў гэты сьпіс зыходзячы з гэтага. --Ліцьвін 18:55, 8 лістапада 2008 (UTC)
- «Малевіч — гэта наш сымбаль веры, і ён павінен быць расейскім» - цікавы артыкул у «Нашай Ніве». --Ліцьвін 02:12, 9 лістапада 2008 (UTC)
- Вельмі цікавы артыкул! --Ліцьвін 00:48, 18 лістапада 2008 (UTC)
- І адразу цытата з гэтай старонкі: «It is not limited to persons of Belarusian ethnicity; you may find Russians, Jews, Poles, Vikings, etc., in this list». --Red_Winged_Duck 18:45, 8 лістапада 2008 (UTC)
Галасаваньне
[рэдагаваць крыніцу]Перад тым як прыняць удзел у галасаваньні, калі ласка, азнаёмцеся з вышэйпрыведзеным матэрыялам.
Пытаньне: Як Вы лічыце, ці патрэба пазначыць, што Казімер Малевіч магчыма мае беларускія карані?
- Галасаваньне праводзіцца з 09.11.2008 па 15.11
- Арганізатар: Ліцьвін
Трэба
[рэдагаваць крыніцу]- Ліцьвін 16:35, 9 лістапада 2008 (UTC)
Ня трэба
[рэдагаваць крыніцу]- Мяркую, што варта выключыць пункт «нацыянальнасьць» з усіх шаблёнаў, бо гэта загадзя спрэчны пункт і не заўжды можна яго пацьвердзіць словамі самога чалавека, а ўсе іншыя здагадкі будуць недакладнымі. Адзіным аб’ектыўным паказьнікам у сучасных умовах можа быць грамадзянства, але і для яго мусяць быць вельмі дакладныя крыніцы. Ва ўсіх жа астатніх выпадках гэта вядзе да спэкуляцыяў. --Red_Winged_Duck 12:48, 10 лістапада 2008 (UTC)
- Як я зразумеў, Вы наогул супраць нацыянальнасьці, усюды. Сапраўды, каб вызначыць якой той або іншы чалавек быў/ёсьць нацыянальнасьці вельмі цяжка, а ў стаўленьні да позьніх часоў наогул немагчыма. Так што павінен з Вамі пагадзіцца, Ваша прапанова здымае шматлікія супярэчнасьці. --Ліцьвін 14:48, 10 лістапада 2008 (UTC)
- І як я зразумеў Вы не зразумелі самой істы пытаньня. Я лічу, што ў артыкуле неабходна пазначыць, што Казімер Малевіч магчыма мае беларускія карані, г.зн. зрабіць так як ва ўсіх Вікіпэдыях. Што тычыцца нацыянальнасьці… Сапраўды, лепш ставіць толькі грамадзянства. --Ліцьвін 15:25, 10 лістапада 2008 (UTC)
Нэўтральна
[рэдагаваць крыніцу]- zedlik 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)
- Я не лічу сябе дастаткова абазнаным у гэтым пытаньні, таму выказвацца адносна нацыянальнай прыналежнасьці Малевіча таксама не магу. На бягучы момант маем 2 меркаваньні на якія хоць неяк можна спаслацца: сьведчаньні ў згаданай кнізе і меркаваньне Харэўскага. Пакінем убаку пытаньне, чаго ён нарадзіўся ў Кіеве, калі радавы дом быў пад Нясьвіжам (гэта зараз не істотна), але я хацеў бы заўважыць, што Харэўскі ня кажа пра нацыянальную прыналежнасьць Малевіча (бо яна, відаць, альбо невядомая, альбо недакладая, альбо сапраўды не беларуская), а тыя зьвесткі, якія ён падае не супярэчаць у агульным выпадку любому небеларускаму паходжаньню Малевіча (можна параўнаць напрыклад з габрэямі, якія стагодзьдзямі жылі на тэрыторыі Беларусі і заставаліся габрэямі). Усе астатнія сьведчаньні могуць толькі ўскосна пацьвердзіць ужо вядомы факт, але самі па сабе яны нічога не даводзяць (напрыклад, меркаваньне пра каталіцтва: грэка-каталікоў ва Ўкраіне ня менш за 6%, рыма-каталікоў — ня менш за 0,6% [ крыніца ], тобо каталікоў ня менш за 3 мільёны чалавек). Зь іншага боку, гэту кнігу радаводу я таксама яшчэ ня бачыў. Таму пакуль нэўтральна. —zedlik 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)
- Мабыць харваты лепш разумеюць, што ёсьць «польска-беларускае паходжаньне». --Ліцьвін 20:13, 9 лістапада 2008 (UTC)
Іншыя меркаваньні
[рэдагаваць крыніцу]- Супраць самога факту галасаваньня па падобных пытаньнях. Гэтак можна дайсьці да беларускага паходжаньня Адама і Евы :-) Але Red Winged Duck мае рацыю: калі няма аўтарытэтных крыніц, якія б маглі пацьвердзіць нацыянальнасьць — ня варта яе і пазначаць. --EugeneZelenko 14:53, 10 лістапада 2008 (UTC)
- Тутака я з вамі пагаджуся. Нацыянальнасьць з шаблёну трэба прыбраць. А што рабіць з артыкулам? У самім артыкуле можна пазначыць, што Казімер Малевіч магчыма мае беларускія карані? --Ліцьвін 15:24, 10 лістапада 2008 (UTC)
- У самім артыкуле можна і для гэтага ня варта заводзіць апытаньне. Дастаткова напісаць «паводле меркаваньня/сьведчаньня таго-та і таго-та». --Red_Winged_Duck 16:34, 10 лістапада 2008 (UTC)
- Дзякуй. --Ліцьвін 16:41, 10 лістапада 2008 (UTC)
- У самім артыкуле можна і для гэтага ня варта заводзіць апытаньне. Дастаткова напісаць «паводле меркаваньня/сьведчаньня таго-та і таго-та». --Red_Winged_Duck 16:34, 10 лістапада 2008 (UTC)
- Тутака я з вамі пагаджуся. Нацыянальнасьць з шаблёну трэба прыбраць. А што рабіць з артыкулам? У самім артыкуле можна пазначыць, што Казімер Малевіч магчыма мае беларускія карані? --Ліцьвін 15:24, 10 лістапада 2008 (UTC)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]- Прыбраў наогул з шаблёну парамэтар Нацыянальнасьць і замяніў яго на Грамадзянства.
- Дадаў інфармацыю пра тое, што магчыма мастак мае беларускія карані.
- Дадаў катэгорыю Беларускія мастакі і мастачкі зыходзячы з таго, што Ён працяглы час жыў і працаваў у Віцебску.
Асоба:W.V.-S.
[рэдагаваць крыніцу]Дзеяньні дадзенай асобы выклікаюць усё больш пытаньняў. Калі бы ўсё было бы так проста, то думаю і не было бы праблем з датыроўкай яго даты нараджэньня, а што ўжо гаварыць пра карані. Дарэчы, усім раю пачытаць апошнюю спасылку. --Ліцьвін 16:34, 18 лістапада 2008 (UTC)
Бачу меркаваньняў ня будзе, лічу неабходным вярнуць кампрамісную вэрсію. У выпадку паўторнага адкату, думаю, нажаль, прыйдзецца накласьці блакіроўку на рахунак W.V.-S. --Ліцьвін 17:31, 18 лістапада 2008 (UTC)
Паўторны адкат адбыўся :( Спадар W.V.-S. выдаліў інфармацыю пра тое, што магчыма мастак мае беларускія карані і катэгорыю Беларускія мастакі і мастачкі.
Пры гэтым сп. W.V.-S. спасылаецца ўсё на тую жа кнігу і на тое, што быццам тамака напісана, што ён з украінскай шляхты. А вось кіеўскі мастацтвазнавец, прафэсар Гарбачоў, пад кіраўніцтвам якога была выдадзеная кніга "Малевіч і Ўкраіна" гэты міт не пацьвярджае, а наадварот аспрэчвае. (Трэба ўдакладніць, кніга "Малевіч і Ўкраіна" выдадзеная пазьней, у 2006 годзе.) Ён сьцьвярджае, што па сьведчаньнях самога жа мастака, роднай мовай для яго зьяўлялася мова яго продкаў - "польская". Каго-каго, а вось яго ўжо нельга абвінаваціць у прадузятасьці, бо кніга задуманая як раз для таго каб давесьці, што хоць ён і быў "палякам", але ўкраінцы ўсё роўна яго могуць лічыць украінцам і ўкраінскім мастаком. (Што ёсьць польскае ў тыя гады думаю ня варта казаць.)
У сувязі з апошнім адкатам, я пакуль уставіў у артыкул шаблёны {{Неаб'ектыўна}} і {{Сумнеўна}}. Я таксама прапанаваў накласьці спагнаньне на спадара W.V.-S. Калі чалавек не разумее і ня чуе чужых довадаў, то можа адміністрацыйныя меры неяк падзейнічаюць. --Ліцьвін 00:53, 20 лістапада 2008 (UTC)