Крыштап Казімер Белазор
Выгляд
Герб «Вянява» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 5 сакавіка 1687 |
Род | Белазоры |
Бацькі | Казімер Караль Белазор Кацярына з Раецкіх |
Жонка | Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх Яна Альжбета з Ісайкоўкіх |
Дзеці | Гелена Белазор[d][1] |
Крыштап Казімер Белазор (? — 5 сакавіка 1687) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі (з 1683).
Трымаў Упіцкае (з 1676), Керсноўскае і Віштынецкае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Казімера Караля, ваяводы менскага, і Кацярыны з Раецкіх.
Займаў пасады ўпіцкага падстолія (з 1657), харунжага (з 1663), маршалка (з 1671). Быў каралеўскім палкоўнікам. Абіраўся паслом на соймы 1667 і 1674. У 1683 заснаваў кляштар дамініканаў у мястэчку Дунілавічы[2].
Першы раз ажаніўся з Ганнай Рудамінай-Дусяцкай, другі — зь Янай Альжбетай Ісайкоўкай. Нашчадкаў не пакінуў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 307.
- ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4