Зялёная Дуброва (Менская вобласьць)
| Зялёная Дуброва, трансьліт. Zialionaja Dubrova | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Старадароскі |
| Сельсавет | Дражнаўскі |
| Першыя згадкі | 1900 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°09′52″ пн. ш. 28°16′11″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 11 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1792 |
| Паштовы індэкс | 222926 |
| СААТА | 6252804031 |
| Нумарны знак | 5 |
| Зялёная Дуброва на мапе Беларусі ± Зялёная Дуброва | |
Зялёная Дубро́ва[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Зялёная Дуброва ўваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паходзіць ад слова «дуб» — дубовы гай ці лес, дуброва, дубняк.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёску заснавалі ў 1900 годзе перасяленцы з Жыцінскай воласьці. У 1909 годзе засьценак, 304 жыхары, 35 двароў, у складзе Жыцінскай воласьці Бабруйскага павету. У 1917 годзе вядома як вёска пад назваю Дуброва Зялёная, якая налічвала 58 двароў (303 жыхары). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дуброва».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 11 чалавек
- 1999 год — 20 чалавек
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Зялёная Дуброва зьяўляецца радзімай беларускага пісьменьніка Кастуся Цьвіркі. Сваёй роднай вёсцы ён прысьвяціў зборнік вершаў «Зялёная Дуброва». А гісторыю вёскі і яе навакольляў распавёў у кнізе «Будзіла вёску берасьцянка. Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 448