На Чорных Лядах (фільм)
| На Чорных лядах | |
| па-беларуску: На чорных лядах На Чорных Лядах | |
| Жанр | гістарычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Валеры Панамароў |
| Сцэнарыст | Васіль Быкаў Валеры Панамароў |
| У ролях | Аляксандар Лабуш Генадзь Гарбук Аляксандар Арджылоўскі Аляксандар Цімошнік |
| Кампазытар | Сяргей Бельцюкоў |
| Апэратар | Аляксандар Абадоўскі |
| Мантаж | Людміла Мікула |
| Вытворчасьць | Беларусьфільм |
| Распаўсюд | Беларусьфільм |
| Дата выхаду | 1995 |
| Працягласьць | 67 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Старонка на IMDb | |
«На Чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм рэжысэра Валерыя Панамарова 1995 року. Заснаваны на аповесьцях Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слуцкі збройны чын. Аддзел беларускіх паўстанцаў спрабуе сысьці лясамі ад бальшавіцкага перасьледу. Апынуўшыся ў акружэньні, яны прымаюць рашэньне пра групавое самагубства, каб ня трапіць жывымі ў палон і не падставіць пад удар сваякоў. У жывых застаецца толькі малады хлопец, які мусіць схаваць іхнія целы ў зямлю…
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Актор | Роля |
|---|---|
| Аляксандар Лабуш | камандзір |
| Генадзь Гарбук | Кажухар |
| Аляксандар Аржылоўскі | Аўстрыяк |
| Аляксандар Цімошкін | Забела |
| Аляксандар Бяспалы | Мяцельскі |
| Уладзімер Куляшоў | казак |
| Віктар Гогалеў | дзед |
| Максім Гаўрылаў | Валодзька |
| Віктар Манаеў | блатняк |
| Уладзімер Шэлестаў | эсэр |
| Расьціслаў Шмыроў | настаўнік |
| Уладзімер Січкар | |
| Пётар Юрчанкоў |
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэм’ера фільму была заплянаваная неўзабаве пасьля супярэчлівага рэфэрэндуму, але не адбылася з прычыны нібыта выкрадзенай стужкі. Пазьней стужка «знайшлася», але на шырокую публіку фільм ужо ня выйшаў[1], паказы адбыліся толькі для вузкай аўдыторыі.
Пасьля забароны фільму да паказу на беларускім тэлебачаньні ён быў выдадзены на відэакасэтах «Беларускім відэаклюбам» ды трапіў у Эўропу, ЗША і Аўстралію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аўтару кінастужкі пра Слуцкае паўстаньне на «Беларусьфільме» раілі застрэліцца ўсьлед за ягонымі героямі Навіны. «Белсат» (9 студзеня 2017). Праверана 6 ліпеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «На чорных лядах», 1995 на YouTube
- «Забаронены фільм», рэпартаж на YouTube — 2013, Белсат
- На Чорных Лядах (анг.) на сайце IMDb
- Фільм на Кінатэатар.ру