Перайсьці да зьместу

Знак бяды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знак бяды
па-беларуску: Знак бяды
Вокладка кнігі 1984 году выданьня
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1982
Публікацыя: 1984[1]
Электронная вэрсія

«Знак бяды» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1982 годзе. Адзін з найлепшых твораў Васіля Быкава і ўсёй беларускай літаратуры. Адзначана Ленінскай прэміяй у 1986 годзе. У тым жа годзе па сюжэту аповесьці быў зьняты фільм.

Быкаў у сваім творы распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіенах — камуністычнай і фашыстоўскай.

Пачынаецца аповесьць апісаньнем спаленага хутару, які як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героі Сьцепаніда і Пятрок Багацькі. Дзеяньне адбываецца ў першыя месяцы нямецка-савецкай вайны, хаця нямала старонак у аповесьці адведзена перадваеннаму жыцьцю. Праз успаміны галоўных герояў Быкаў паказвае пэрыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне ў 1937 годзе. Сьцепаніда — былая парабчанка ў пана Адольфа Якімоўскага — заўсёды верыла ў справядлівасьць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасьці сваё не пабудуеш. Таму яна рашуча выступіла супраць раскулачваньня сваіх аднавяскоўцаў, зьбірала подпісы ў абарону старшыні Лявона (адправіла нават Петрака ў Менск да Чарвякова). Не магла зьмірыцца Сьцепаніда і з новымі парадкамі гітлераўцаў, змагалася зь імі, як магла: схавала газу, пазбавіўшы тым немцаў сьвятла; схавала ў лесе парсючка; укінула ў глыбокі калодзеж нямецкую вінтоўку.

Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў акупацыі, улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасьцю дагаджае фашыстам, намагаецца выжыць у любой сытуацыі, не губляючы чалавечых рысаў і не пераступаючы Божых запаведзяў.

У 1986 годзе па матывах аповесьці Міхаілам Пташуком быў зьняты фільм, які атрымаў шмат кінапрэмій, а на кінафэстывалі ў Югаславіі стаў першым, абыйшоўшы «Узвод» Олівэра Стоўна, за што амэрыканскі рэжысэр зладзіў банкет у гонар Пташука.

7 траўня 2025 году Беларускі дзяржаўны тэатар лялек абвясьціў прэм’еру спэктаклю «Хутар» рэжысэра Яўгена Карняга паводле аповесьці «Знак бяды». Да вечара таго самага дня ўсе квіткі на прэм’еру 21 чэрвеня 2025 году і ўсе паказы на чэрвень і ліпень разабралі[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]