Альпійская баляда (фільм)
| Альпійская балада | |
| Альпийская баллада | |
| Жанр | драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Барыс Сьцяпанаў |
| Сцэнарыст | Васіль Быкаў |
| У ролях | Станіслаў Любшын Любоў Румянцава |
| Кампазытар | Уладзімер Чараднічэнка |
| Апэратар | Анатоль Забалоцкі |
| Вытворчасьць | Беларусьфільм |
| Дата выхаду | 1965 |
| Працягласьць | 86 хвілін |
| Краіна | СССР |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
«Альпі́йская баля́да» (па-расейску: Альпийская баллада) — мастацкі фільм паводле кнігі Васіля Быкава, зьняты ў 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пад час Другой сусьветнай вайны з фашысцкага канцлягэру ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспасьпяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасьля ў іх нараджаюцца пачуцьці. Яны праводзяць у гарах некалькі дзён, але немцы знаходзяць іх…
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станіслаў Любшын — Іван
- Любоў Румянцава — Джулія
- Аляксей Катралёў
- Уладзімер Белакураў — аўстрыец
- Антаніна Бэндова
- Юры Юрчэнка
- Генадзь Васілеўскі
- Барыс Пласкоў
- Вячаслаў Кубараў
- А. Несьцераў
- Галіна Макарава
- Валянціна Васіленка
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Італьянскі рэжысэр Джузэпэ Дэ Сантыс хацеў зьняць «Альпійскую баляду» і ў 1965 годзе зьвярнуўся да кіраўніцтва кінэматаграфіі СССР, каб набыць сцэнар Васіля Быкава і правы на здымкі фільму. Але італьянцу адмовілі ды аддалі сцэнар Сьцяпанаву. Але цікавасьць італьянцаў да фільму была гэткая вялікая, што на здымкі прылятала італьянская акторка (якую Дэ Сантыс меркаваў зьняць у ролі Джуліі), каб паглядзець на Любоў Румянцаву, якая атрымала тую ролю.
Фільм зьняты на замову Дзяржкіно СССР, і аўтарскія правы на яго «Беларусьфільму» не былі перададзеныя[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Васіль Быкаў усё жыцьцё ўтойваў, што прыдумаў «Альпійскую баладу»(недаступная спасылка) «Камсамольская праўда ў Беларусі» 19 чэрвеня 2008 (рас.)