Перайсьці да зьместу

Віталь Быкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Быкаў
Дата нараджэньня 26 чэрвеня 1941(1941-06-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 сьнежня 2021(2021-12-27) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
IMDb ID nm0125912

Віталь Быкаў (26 чэрвеня 1941, Дзьвінск — 27 сьнежня 2021[1], Менск) — беларускі актор тэатру і кіно.

У 1964 годзе скончыў Ленінградзкі інстытут тэатру, музыкі і кіно, перабраўся ў Менск. У Тэатар імя Горкага|Тэатры імя Горкага працаваў з 1972 года, там сыграў больш за 60 роляў. Сярод якіх: Гаўрыла — «Гарачае сэрца» А. Астроўскага, Чорт — «Птушкі нашай маладосці», Дональбайн — «Макбет», Роберт — «Трохграшовая опера» Б. Брэхта, Гільдэнстэрн — «Гамлет», Каландзёнак — «Знак бяды» ды інш.

Сыграў таксама некалькі роляў у кіно, у тым ліку дырэктара дзіцячага дому ў культавых савецкіх стужках «Корцік» і «Бронзавай птушка», а таксама перакладчыка Сьвянткоўскага ў «Знаку бяды».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]