Перайсьці да зьместу

Хабар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хабар

Ха́баргрошы і рэчы, што перадаюцца службовай асобе ў якасьці подкупу і аплаты злачыннага дзеяньня[1]. Караецца правам, але нягледзячы на гэта вельмі распаўсюджаная ў шматлікіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

За 2010 год удалося выкрыць 608 атрыманьняў хабару[2], у тым ліку найбольшы выяўлены ў незалежнай Беларусі ў памеры $500 тысячаў. Сярэдні памер выкрытага хабару складаў ад $200 да $300[3].