Перайсьці да зьместу

Заходняе Палесьсе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэґіёны Беларусі:

     Панямоньне

     Паазер’е

     Падняпроўе

     Заходняе Палесьсе

     Усходняе Палесьсе

     Цэнтральная Беларусь

Сьцяг Заходняга Палесься

Заходняе Палесьсе — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі. Займае большую частку Берасьцейскай вобласьці. На поўначы па вярхоўях рэк Нараў і Ясельда мяжуе з Панямоньнем, на паўночным усходзе і ўсходзе па лініі на поўнач ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сьцьвігі — з Усходнім Палесьсем.

Паўночныя межы стасуюцца з зонай разьмежаваньня мясцовых этніконаў — палешукоў, ці багнавікоў (у зоне Заходняга Палесься), і ліцьвінаў (у межах Панямоньня). Прыкладна па той жа занальнай паласе на сярэдневяковых картах пазначаліся межы паміж Палесьсем і Чорнай Русьсю (гістарычнай Літвой).

На тэрыторыі Заходняга Палесься вылучаліся мясцовыя этнаграфічныя групы пінчукоў і падлясян (падляшан) з уласьцівымі ім самабытнымі рысамі традыцыйнай культуры і побыту.

Межы рэгіёна ў асноўным супадаюць з арэалам заходнепалескіх гаворак.