Бэльфор
| Бэльфор | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Бургундыя-Франш-Камтэ | ||
| Дэпартамэнт | Тэрыторыя Бэльфору | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Belfort[d] | Дам’ен Мэсьлё[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 358 ± 1 м, 354 м[2], 650 м[2] і 414 м[3] | ||
| Каардынаты | 47°38′30″ пн. ш. 6°51′00″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 90000[5] | ||
| Узнагароды | |||
| Сайт | belfort.fr (фр.) | ||
| Бэльфор на мапе Францыі Бэльфор | |||
Бэльфо́р (па-француску: Belfort) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Тэрыторыя Бэльфору ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ. Транспартны вузел ля горнага пераходу паміж Вагезамі й Юрой. У мінулым у горадзе існавала крэпасьць, якая была зьнічшана ў Першую сусьветную вайну. Паблізу ад Бельфору знаходзіцца знакамітая царква Нотр-Дам-дзю-О ды Лінія Мажыно.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бэльфор разьмешчаны ў вельмі стратэгічным месцы, паміж Вагезамі і Юрой, на шляху, які злучае Райн і Рону. Месца, дзе зараз стаіць горад, было заселена ў гала-рымскую эпоху й у кроніках XIII стагодзьдзя згадваецца як валоданьне графаў Манбэльяру, якія надалі паселішчу статус гораду ў 1307 годзе.
Раней аўстрыйскае валоданьне, Бэльфор быў перададзены Францыі паводле Вэстфальскай дамовы 1648 году, па заканчэньню Трыццацігадовай вайны. Умацаваньні гораду былі пашыраны й разьвіты, дзякуючы ваеннаму архітэктару Людовіка XIV Вабана.
Найбольш вядомая гістарычная падзея, зьвязаная з горадам — ягоная гераічная абарона падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў. На працягу 103 дзён зь лістапада 1870 году па студзень 1871 году гарнізон крэпасьці пад камандаваньнем палкоўніка П’ера Данфэр-Рашро вытрымліваў аблогу нямецкіх войскаў у суправаджэньні артылерыйскіх абстрэлаў.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Штогод у Бэльфоры праводзіцца міжнародны фэстываль унівэрсытэцкай музыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт гораду
- Афіцыйны турыстычны цэнтар
- Музычны фэстываль у Бэльфоры(недаступная спасылка)
- Сайт, прысьвечаны Бэльфорскай крэпасьці
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |