Енатаеўскі раён
| Енатаеўскі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Енатаеўка[d][1] |
| Дата ўтварэньня | 1925 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | маскоўскі час, самарскі час |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ената́еўскі раён (па-расейску: Енотаевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Енатаеўка.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Енатаеўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Ахтубінскім, Чарнаярскім, Харабалінскім і Нарыманаўскім раёнамі, а таксама з Калмыкіяй. Большая частка вобласьці ляжыць на захад ад Волгі. Плошча раёну складае 6296,80 км², што робіць гэтае адміністрацыйнае ўтварэньне трэцім сярод усіх раёнаў вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Енатаеўскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 24604 чалавекі. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але маецца значна колькасьць казахаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)