Ікранаеўскі раён
| Ікранаеўскі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ікранае[d][1] |
| Дата ўтварэньня | 14 ліпеня 1925 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | маскоўскі час, самарскі час |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ікра́наеўскі раён (па-расейску: Икрянинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Ікранае.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ікранаеўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Нарыманаўскім, Прыволскім, Камызяцкім і Ліманскім раёнамі. Акрамя таго, з поўначы раён мяжуе з Астраханьню, а на поўдні абмываецца Касьпійскім морам. Плошча раёну складае 1990,67 км², што робіць гэтае адміністрацыйнае ўтварэньне перадапошнім паводле велічыні сярод усіх раёнаў вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ікранаеўскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 45917 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але маецца значна колькасьць казахаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)