Харабалінскі раён
| Харабалінскі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Харабалі[d][1] |
| Дата ўтварэньня | 1925 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | маскоўскі час, самарскі час |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Харабалі́нскі раён (па-расейску: Харабалинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Харабалі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Харабалінскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Ахтубінскім, Краснаярскім, Нарыманаўскім і Енатаеўскім раёнамі. На ўсход ад раёну пралягае расейская дзяржаўная мяжа з Казахстанам. Плошча раёну складае 7435,81 км², што робіць яго другім паводле велічыні раёнам вобласьці. Рэгіён разьмешчаны ў Волга-Ахтубінскай пойме ва ўсходняй частцы рэгіёну, у паўпустэльнае зоне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1254 па 1395 гады на тэрыторыі раёну месьцілася сталіца Залатой Арды горад Сарай-Бату. Харабалінскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе спачатку Астраханскай губэрні, а потым Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 39050 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы і казахі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)