Нарыманаўскі раён (Астраханская вобласьць)
| Нарыманаўскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нарыманаў[d][1] |
| Дата ўтварэньня | 1931 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | маскоўскі час, самарскі час |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Нарыма́наўскі раён (па-расейску: Наримановский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Нарыманаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарыманаўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе зь Енатаеўскім, Харабалінскім, Краснаярскім, Прыволскім, Ікранаеўскім і Ліманскім раёнамі, а таксама з Астраханьню. На захадзе раён мяжуе з Калмыкіяй. Плошча раёну складае 6125,45 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарыманаўскі раён быў утвораны ў 1931 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 46954 чалавекі. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але значную частку таксама складаюць казахі і татары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)