Дэніс Мальгін
Дэніс Мальгін | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 175 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 18 студзеня 1997[1] (26 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Каларада Эвэланш | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 102, 2015 Флорыда Пантэрз | |
Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер |
Дэ́ніс Ма́льгін (па-нямецку: Denis Malgin; нар. 18 студзеня 1997 году) — швайцарскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Каларада Эвэланш» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Мае расейскае паходжаньне, бо ягоныя бацькі паходзяць з Расеі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Запачаткаваў кар’еру ў складзе клюбу «Лаянз Цюрых» у сэзоне 2014—2015 гадоў[2]. Ужо ў 2015 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 4-м раўндзе пад агульным 102 нумарам клюбам «Флорыда Пантэрз». Тым ня менш, дамову з амэрыканскім клюбам Мальгін склаў толькі праз год 25 ліпеня 2016 году[3]. Паводле пагадненьне супраца прадугледжвала тры гады. Дэбют прыпаў на першы матч «пантэраў» 13 кастрычніка супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз»[4]. Першы асыстэнцкі пункт зарабіў праз два дні ў сустрэчы з «Дэтройт Рэд Ўінгс»[5]. Першага ж голу давялося чакаць да 2 лістапада, калі кідку нападніка ня даў рады брамнік «Бостан Бруінз» Тука Раск[6]. Мальгін скончыў першы сэзон у НХЛ з 10 пунктамі у 47 гульнях. Акрамя таго, цягам сэзону швайцарац абараняў колеры фарм-клюбу «Спрынгфілд Тандэрбэрдс». Наступным сэзонам хакеіст згуляў за флорыдзкую каманду крыху больш, а ў лютым 2020 году быў абменены на Мэйсана Марчмэнта ў «Таронта Мэйпл Ліфс»[7]. За часам пандэміі каранавіруса і прыпыненьня гульняў НХЛ гулец накіраваўся дадому, дзе некаторы час абараняў колеры «Лязаны». 6 верасьня 2021 году як вольны агент Мальгін павярнуўся ў «Лаянз Цюрых», склаўшы 4-гадовы кантракт[8]. Аднак, улетку 2022 году гулец зноў далучыўся да «Таронта Мэйпл Ліфс», склаўшы аднагадовую дамову на 750 тысяч даляраў. Напрыканцы год быў абменены ў «Каларада Эвэланш»[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ «Does Denis Malgin have NHL potential?». The Hockey Writers.
- ^ «Panthers Sign Forward Denis Malgin to Entry-Level Contract». NHL.
- ^ Richards, George. «Bittersweet Sixteen: Barkov honors Fernandez, leads Panthers to win with OT goal». Miami Herald.
- ^ «NHL: premier assist de Denis Malgin avec les Florida Panthers». Lacote.
- ^ Poupart, Alain (2.11.2016). «Tuukka Rask makes 33 saves in Bruins win». NHL.
- ^ «Maple Leafs acquire Denis Malgin from Panthers for Marchment». The Sports Network.
- ^ «Denis Malgin returns to the ZSC Lions». Swiss Hockey News.
- ^ «Avalanche acquires Denis Malgin from Toronto». Colorado Avalanche.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Швайцарыі
- Швайцарскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Швайцарыі
- Хакеісты клюбу «Лаянз Цюрых»
- Хакеісты клюбу «Флорыда Пантэрз»
- Хакеісты клюбу «Спрынгфілд Тандэрбэрдс»
- Хакеісты клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс»
- Хакеісты клюбу «Лязана»
- Хакеісты клюбу «Каларада Эвэланш»