Дзёрдзь Шпіро
Выгляд
| Дзёрдзь Шпіро | |
| György Spiró | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 4 красавіка 1946[1] (80 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, эсэіст, перакладчык |
| Гады творчасьці | 1974 — цяперашні час |
| Жанр | п’еса, раман, эсэ |
| Мова | вугорская мова[3], чэская мова[4], польская мова[4] і расейская мова[4] |
| Прэміі | прэмія Кошута (2006) |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Дзёрдзь Шпіро (па-вугорску: György Spiró; нар. 4 красавіка 1946) — вугорскі пісьменьнік, драматург, эсэіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын інжынэра з Мішкальцу, што на ўсходзе Вугоршчыны. У 1970 годзе скончыў Будапэшцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці славянская літаратура й дадатковыя напрамкі — журналістыка й сацыялёгія. Потым працаваў як радыёжурналіст, з 1971 па 1978 гады ўзначальваў замежную рэдакцыю найвялікшага вугорскага выдавецтва «Корвіна». У 1978—1981 гадох быў супрацоўнікам Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў АН Вугоршчыны.
Выбраныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1974 «Галерэя» (Kerengő) — раман
- 1977 «Гісторыя» (História) — вершы
- 1981 «Пад знакам Ікс» (Az Ikszek) — гістарычны раман пра Польшчу XIX ст.
- 1983 «Ашуканец» (Az imposztor) — гістарычная драма на польскім матэрыяле
- 1986 «Курыныя галовы» (Csirkefej) — п’еса, Нацыянальная прэмія крытыкі
- 1990 «Прышэлец» (A Jövevény) — раман
- 2005 «Няволя» (Fogság) — гістарычны раман аб лёсе Рымскай імпэрыі; Прэмія Мілана Фюшта
- 2007 «Прах» (Prah) — п’еса
- 2007 «Мэсіі» (Messiások) — гістарычны раман; Цэнтральнаэўрапейская літаратурная прэмія «Ангелус»
- 2010 «Вясновая выстава» (Tavaszi tárlat) — раман аб пачатку кадараўскага рэжыму
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прэмія Атылы Ёжэфа (József Attila-díj) (1982)
- Прэмія Цібара Дэры (Déry Tibor-díj) (1993)
- Прэмія Імрэ Мадача (1994)
- Ордэн Заслуг (2005)
- Прэмія Кошута (Kossuth-díj) (2006)
- Міжнародная Вышаградзкая прэмія (2009)
- Цэнтральнаэўрапейская літаратурная прэмія «Ангелус» (2010)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ György Spiró // SNAC (анг.) — 2010.
- ↑ György Spiró // Goodreads (анг.) — 2006.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- 1 2 3 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |