Дзёрдзь Далаш
Дзёрдзь Далаш | |
György Dalos | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 верасьня 1943[1][2][3] (81 год) |
Дзеці | Ганна Далаш[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, перакладнік, гісторык, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1985 — цяпер |
Жанр | раман і аповесьць |
Мова | вугорская мова[5] і нямецкая[5] |
Значныя творы | 1985 (1983), Мэлянхолія супраціву (1989) |
Узнагароды | |
Дзёрдзь Далаш (па-вугорску: György Dalos; нар. 23 верасьня 1943) — вугорскі пісьменьнік і гісторык. Піша на вугорскай і нямецкай мове.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што ягоны бацька памёр у 1945 годзе ў канцлягеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой сусьветнай вайны. З 1962 па 1967 зьяўляецца студэнтам гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Пасьля навучаньня вярнуўся ў роднае места Будапэшт і пачаў працу ў музэі.
Мае студэнцкія гады былі вялікім расчараваньнем савецкай сыстэмай менавіта на ўзроўні штодзённасьці. У той жа час для мяне была вельмі вялікая, калі можна сказаць, чалавечая неспадзеўка, — гэта проста рускія, зь якімі я пазнаёміўся. Памятаю, я яшчэ быў артадаксальным камуністам, і першымі, хто мне растлумачыў, што савецкая рэчаіснасьць, гэта не тое, завошта выдае яе прапаганда, былі мае рускія сябры. | ||
—Інтэрвію на радыёстанцыі «Рэха Масквы», 9 ліпеня 2006 |
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі Далаша перакладзены й выдадзены ў Ангельшчыне, Францыі, Даніі, Швэцыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расеі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША й Галяндыі. Ляўрэат некалькіх ўзнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльбэрта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзыдэнта Вугорскай Рэспублікі (2000).
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1983 «1985» — сіквэл раману Джорджа Оруэла «1984». Раман пачынаецца са сьмерці Вялікага Брата і адлюстроўвае прамежкавы пэрыяд паміж 1984 годам і больш аптымістычнай будучыняй. Адбываецца адыход ад артадаксальна-таталітарнай сыстэмы, зьмена кіруючых колаў і атрымліваецца амаль перамога Эўразіі над паветранымі сіламі Акіяніі.
- 1990 «Абразаньне» (A körülmetélés)
- 1993 «Пралетары Ўсіх Краін, Я прашу прабачэньня! (апошні жарт Усходняга блёку)» (Proletarier aller Lander, entschuldigt mich!(Ende des Ostblockwitzes))
- 1996 «Госьць з будучыні» (Vendég a jövőből) — гісторыя аднаго каханьня пра адносіны Ганны Ахматавай і сэра Ісая Бэрліна.
- 1999 «Сховішча Бога» (Der Gottsucher)
- 2004 «Вугоршчына ў арэхавай шкарлупіне. Гісторыя маёй краіны» (Ungarn in der Nusschale. Geschichte meines Landes)
- 2006 «Сьмерць балатонскай брыгады» (Die Balaton Brigade)
- 2006 «1956: Вугорскае паўстаньне» (1956: Aufstand in Ungarn)
- 2007 «Новае мастацтва» (Jugenstil)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ György Dalos // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ György Dalos // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ György Dalos // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118761137 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі