Ільля Бранавец
| Ільля Бранавец | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 красавіка 1990[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 188 см[2] | |
| Вага | 90 кг[2] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Слуцак | |
| Нумар | 30 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2022 | Слуцак | 80 (0) |
| 2014 | → Хваля | 9 (0) |
| 2024— | Слуцак | 35 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ільля Бранавец (нарадзіўся 16 красавіка 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Слуцку».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2008 году пачаў выступаць за клюб «Слуцакцукар» (пазьней «Слуцак») у Другой лізе і прайшоў зь ім шлях да Найвышэйшай лігі. Спачатку быў адным з асноўных брамнікаў, потым стаў другім і трэцім брамнікам. З 2014 году, пасьля выхаду слуцкай каманды ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубль. У верасьні 2014 году да сканчэньня сэзону быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[3], дзе быў першым брамнікам, аднак ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У 2015 годзе вярнуўся ў «Слуцак» і зноў пачаў гуляць за клюбны дубль. У 2016 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў Артура Лясько і Канстанціна Рудзянка правёў пяць матчаў у Найвышэйшай лізе, пасьля чаго зноў абараняў колеры каманды ў дублі. У верасьні 2018 году згуляў яшчэ ў трох матчах у Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[4]. У сэзоне 2019 году, як і ў папярэдніх, быў другім брамнікам пасьля Барыса Панкратава, але пры гэтым пачаў часьцей прыцягвацца да пачатковага складу. У сьнежні 2019 году падпісаў новае пагадненьне з слуцкім клюбам[5]. Заставаўся другім брамнікам у 2020 годзе, у канцы сэзону выходзіў у стартавым складзе. У студзені 2021 году стала вядома, што Бранавец застаецца ў слуцкай камандзе[6].
У пачатку сэзону 2021 году чаргаваўся ў асноўным складзе зь Дзьмітром Харытонавым, зь лета саступіў месца ў складзе Арцёму Гамялько, з кастрычніка 2021 году вярнуўся ў першую адзінаццатку. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[7]. У сэзоне 2022 году быў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Слуцку» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[8], пасьля чаго ў лютым падпісаў новы кантракт з клюбам[9]. З улікам таго, што клюб страціў усіх брамнікаў з папярэдняга сэзону, Бранавец стаў галоўным галкіпэрам каманды.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слуцак | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | –10 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 3 | –3 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ilia Branovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 3 http://sfc-slutsk.by/person/22
- ↑ Брановец на правах аренды перешел в «Волну» (рас.)
- ↑ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом (рас.)
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с двумя вратарями (рас.)
- ↑ Брановец продлил соглашение со "Слуцком" (рас.)
- ↑ Брановец продлил контракт со "Слуцком" (рас.)
- ↑ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (рас.)
- ↑ Илья Брановец подписал контракт со "Слуцком" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)