Дзьмітры Макар
| Дзьмітры Макар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1981[1] (44 гады) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002 | СКА-1938 | 25 (6) |
| 2003—2004 | Тарпэда Менск | 53 (9) |
| 2005 | Шахцёр Салігорск | 2 (0) |
| 2006—2008 | Нёман Горадня | 33 (8) |
| 2009 | Менск | 16 (6) |
| 2009—2012 | Дынама Берасьце | 69 (8) |
| 2012 | Гарадзея | 13 (3) |
| 2013—2014 | Рэчыца-2014 | 54 (12) |
| 2015—2016 | Іслач | 34 (4) |
Дзьмітры Макар (нар. 1 кастрычніка 1981 году) — беларускі футбаліст, абаронца. У цяперашні час працуе трэнэрам у «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскай школы «Зьмена», дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клюбу «Зорка»-ВА-БДУ. Пазьней гуляў за менскае «Тарпэда»-СКА. У 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гарадзенскага «Нёмана», улетку 2007 году вярнуўся ў «Менск». На наступны год дапамог менчукам вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе.
У сярэдзіне 2009 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама», дзе спачатку быў гульцом асновы, але ў сэзоне 2012 году страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 годзе стаў гульцом рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе зьмяніў звыклае амплюа паўабаронцы на пазыцыю левага абаронцы, стаў адным зь лідэраў каманды і ейным капітанам. У сэзоне 2014 году дапамог рэчыцкаму клюбу, які зьмяніў назву на «Рэчыца-2014», заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.
У пачатку 2015 году празь фінансавыя праблемы «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015 году. У сакавіку 2016 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[2]. У сэзоне 2016 году рэдка зьяўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сэзону пачаў працаваць трэнэрам юнацкай каманды «Іслачы». Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году[3]. У лютым 2018 году дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу на 2 гады за ўдзел у дамоўленых гульнях[4].
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сувязі з пакараньнем за дамоўныя матчы быў вымушаны перайсьці на працу ў дзіцячую футбольную школу[5]. З 2021 году пачаў працаваць трэнэрам у штабе асноўнай каманды «Іслачы». У студзені 2022 году стала вядома, што Макар застанецца ў штабе на наступны сэзон[6].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitri Makar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Дмитрий Макар и Юрий Рыжко продлили контракты с "Ислочью"
- ↑ Защитники «Ислочи» Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры (рас.)
- ↑ Дело о договорных матчах: КДК АБФФ пожизненно дисквалифицировал 11 футболистов и Владимира Маковского (рас.)
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? Архівавана 13 снежня 2021.
- ↑ "Ислочь" продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Беларускія футбалісты