Джэймз Ўат
Джэймз Ўат | |
James Watt | |
![]() Партрэт Джэймса Ўата працы Карла Фрэдэрыка фон Брэды | |
Дата нараджэньня | 19 студзеня 1736[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 жніўня 1819[6][7][8] (83 гады) |
Месца сьмерці |
|
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Глазга |
Занятак | інжынэр, хімік, фізык, вынаходнік, прадпрымальнік, матэматык, тэхнік |
Навуковая сфэра | Інжынэрыя |
Месца працы | Унівэрсытэт Глазга, фірма Boulton and Watt |
Вядомы як | вынаходніцтва Паравога рухавіка, яго імем названа адзінка энэрґіі ў сыстэме СІ (W). |
Бацька | Джэймз Ўат[d][9] |
Маці | Агнэса М’юргэд[d][7][9] |
Дзеці | Джэймз Ўат[d][1][9], Маргарэт Ўат[d][7][9], Грэгары Ўат[d][7][9] і Джэнэт Ўат[d][9] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Джэймз Ўат (па-анґельску: James Watt; 19 студзеня 1736 — 25 жніўня 1819) — шатляндзкі інжынэр і вынаходнік, які сыграў важную ролю ў стварэньні паравога рухавіка ў якасьці практычнай крыніцы энэрґіі. Ён вывучаў прыборабудаваньне і паехаў у 1755 у Лёндан ва ўзросьце 18 год, каб вучыцца ў свайго айца гандлю. У 1757 ён быў прызначаны вынаходнікам прыладаў ува ўнівэрсытэце Глазга; там ён сустрэў фізыка Джозэфа Юлэка, які вывучаў уласьцівасьці тэрмадынамікі і ўласьцівасьці вадзяногоа пару. Ўат вывучаў рухавік Ньюкмэна і зрабіў у ім шэраг важных паляпшэньняў. У 1769 ён запатэнтаваў асобны кандэнсатар (камэру для кандэнсацыі пары) для рухавіка. У 1774—1800 ён працаваў сумесна з вытворцам Мэт’ю Болтанам. Неўзабаве, рухавік Болтана замяніў рухавік Ньюкмэна, які выкарыстоўваліся для перапампоўкі вады з шахт. Іншыя паляпшэньнем было распрацаваньне і ўключэньне рухавіка з падвойным дзеяньняў поршняў (у якім пар падаецца ў абодвы бакі поршні), атрыманьне кантролю над пашырэньнем пара ў цыліндры, мэханізм для пераўтварэньня зваротна-паступальнага руху поршні ў вярчэльны рух і кіраваньне над цэнтрыфуґаю (стварэньне прылады, якая выкарыстоўвае зваротную сувязь для падтрыманьня рухавіка са сталай хуткасьцю). Хоць Ўат непасрэдна і ня вынайшаў паравы рухавік, яго ўдасканалены рухавік быў першым практычным сродкам для эфэктыўнага пераўтварэньня цяпла ў карысную энерґію і зьяўляецца адным з асноўных стымулаў для прамысловае рэвалюцыі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джэймз Ўат меў ад нараджэньня кволае здароўе. Маці навучыла яго чытаць, а пісьму і арытмэтыцы яго навучыў тата. Хоць ён пачаў быў вучыцца ў сярэдняй школе Грынака, яго слабае здароўе, і сталыя недамаганьні паклалі гэтаму канец. Вялікую частку году ён быў абмежаваны сьценамі свайго пакою, дзе вучыўся самастойна. Сябар яго бацькі ўбачыўшы аднойчы, што хлопчык малюе на камінку крэйдай нейкія лініі і куты, спытаў: «Навошта Вы дазваляеце дзіцяці марнаваць час; чаму б не паслаць яго ў школу?» Джэймз Ўат-старэйшы адказаў: «Не судзіце яго занадта хутка; перш разбярыцеся, чым ён заняты». Апынулася, што ён шукаў рашэньне задачы Эўкліда. Будучы падлеткам, ён захапляўся астраноміяй, хімічнымі вопытамі, навучыўся ўсё рабіць сваімі рукамі, за што атрымаў у навакольлі званьне «майстра на ўсе рукі».
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 18 гадоў адпраўляецца для атрыманьня спэцыяльнасьці ў Глазга. Для навучаньня на майстра па сьлясарнай справе бацька ў 1754 годзе адправіў Ўата ў Лёндан. Асвоіўшы за год сямігадовую праграму, Ўат вярнуўся ў Шатляндыю і атрымаў месца майстра-вытворцы дакладных і аптычных прыладаў ва Ўнівэрсітэце Глазга.
Там ён пазнаёміўся з хімікам Джозэфам Блэкам. Гэтая сустрэча спрыяла распрацоўцы шэрагу новых хімічных прыбораў, неабходных у пазьнейшых дасьледаваньнях Блэка.
Вынаходніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1774 годзе да Джэймза Ўата зьвярнуўся прафэсар фізыкі ўнівэрсытэту Глазга Джон Андэрсан з просьбай адрамантаваць дзейсны макет паравой машыны Ньюкмэна (мелася на ўвазе «агнявая машына», вынайдзеная ангельскім інжынэрам Томасам Ньюкмэнам), які насамрэч ніколі нармалёва не працаваў. Макет быў абсталяваны 2-цалевым цыліндрам і меў працоўную хаду поршня ў 6 цаляў. Ўат правёў шэраг экспэрымэнтаў, у прыватнасьці, замяніў мэталічны цыліндар на драўляны, змазаны ільняным алеем і высушаны ў печы, паменшыў колькасьць вады, якая паднімаецца за адзін цыкль і макет, нарэшце, запрацаваў. Пры гэтым Ўат пераканаўся ў неэфэктыўнасьці машыны і занёс у канструкцыю шматлікія ўдасканаленьні. Першым значным удасканаленьнем, якое Ўат запатэнтаваў у 1769 годзе, была ізаляваная камэра для кандэнсацыі. Ён ізаляваў паравы цыліндар, а ў 1782 годзе ён вынайшаў машыну падвойнага дзеяньня. Разам зь мяльчэйшымі ўдасканаленьнямі гэтае вынаходзтва дазволіла павялічыць прадукцыйнасьць паравой машыны ў чатыры і больш разы. Акрамя таго, сама машына стала лёгка кіруемай. Паравую машыну сталі ўжываць на заводах і фабрыках у якасьці прываду, што прывяло да рэзкага падвышэньня прадукцыйнасьці працы.
Фінансавыя цяжкасьці вымусілі Ўата ўжо ў сталым веку праводзіць геадэзічныя пошукі, працаваць на будаўніцтве каналаў, будаваць парты і прыстані. Грашовае становішча Ўата ўраўнавалася пасьля таго, як ён уступіў у дзелавыя адносіны з бірмінггэмскім прамыслоўцам Мэт’ю Болтанам. У гэты час Ўат паступае прапанова ад Расейскай акадэміі навук працаваць у Расеі. Расейскі ўрад прапанаваў ангельскаму інжынэру «занятак, адпаведны зь яго густам і спазнаньнямі» і з штогадовым жалаваньнем у 1000 фунтаў стэрлінгаў. Намер Ўата зьехаць у Расею выклікаў пярэпалах. Болтон, разумеючы якую выгаду можа прынесьці вынаходзтвы Ўата, зрабіў усё магчымае, каб Ўат застаўся на айчыне.
У 1785 годзе Ўат запатэнтаваў вынаходніцтва новай топкі катла, і ў тым самым годзе адна з машын Ўата была ўсталяваная ў Лёндане на піваварным заводзе Сэм’юэла Ўітбрэда для размолваньня соладу. Машына выконвала працу 24 канёў. Машына захавалася да нашых дзён.
Старасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ўат быў рознабакова адораны, лёгка вывучаў мовы, шмат чытаў. Вальтэр Скот у прадмове да аднаго з сваіх раманаў выказвае зьдзіўленьне разнароднасьці спазнаньняў Ўата, якога ён ведаў у апошнія гады яго жыцьця.
Памёр ва ўзросьце 83 гадоў і быў пахаваны ў прыхадзкой царкве ў Гэндсварту. Неўзабаве ў Вэстмінстэрскім абацтве быў узьведзены помнік Ўату, выкананы таленавітым скульптарам Ўантры.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бібліяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Dickinson, H. W., James Watt (1936);
- Dickinson, H. W., and Vowles, H. P., James Watt and the Industrial Revolution (1943);
- Robinson, Eric H., and Musson, James, eds., James Watt and the Steam Revolution: A Documentary History (1969)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Bramwell F. Watt, James (1736-1819) (DNB00) (анг.) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: Smith, Elder & Co., 1885.
- ^ James Watt // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Brozović D., Ladan T. James Watt // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ http://www.telegraph.co.uk/science/science-news/4750891/The-power-behind-the-Industrial-Revolution.html
- ^ http://www.theguardian.com/culture/2011/mar/20/james-watt-workshop-science-museum
- ^ James Watt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Lundy D. R. James Watt // The Peerage (анг.)
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в г д е Kindred Britain
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джэймз Ўат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кароткая біяґрафія на сайце «Адпачні ў Шатляндыі!»(недаступная спасылка)
- Джэймз Ўат на сайце ВВС(анг.)
- Дж. Ўат на старонцы «Знакамітыя шатляндцы» (анг.)