Джэймз Бэлушы
Джэймз Бэлушы | |
па-ангельску: James Belushi | |
Дата нараджэньня | 15 чэрвеня 1954[1][2][3][…] (70 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэлеактор, кінаактор, сьпявак, кампазытар, комік, актор агучваньня, сцэнарыст, кінапрадусар |
Бацька | Адам Бэлушы[d] |
Маці | Агнэс Бэлушы[d] |
Дзеці | Робэрт Бэлушы[d], Jamison Belushi[d] і Jared Belushi[d] |
IMDb | ID nm0000902 |
Джэймз Адам «Джым» Бэлу́шы (па-ангельску: James Adam «Jim» Belushi; 15 чэрвеня 1954 году, Чыкага, ЗША) — амэрыканскі актор, камэдыянт, сьпявак і музыка[5]. Вядомы, дзякуючы галоўнай ролі ў сыткоме «Як сказаў Джым», а таксама шэрагу фільмаў як то «Чырвоная сьпякота», «Містэр Лёс», «Як атрымаць посьпех у справах», «Кучараўка Сью» ды іншых. Зьяўляецца малодшым братам іншага камэдыянта Джона Бэлушы і ёсьць бацькам актора Робэрта Бэлушы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэлушы нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 году ў Чыкага ў сям’і эмігрантаў з Альбаніі. Акрамя старэйшага брата, актора Джона, Джэймз таксама мае старэйшую сястру Мэрыян і малодшага брата Білі[6]. Па заканчэньні школы ў прадмесьці Чыкага Джэймз паступіў у каледж Дзюпэйдж, а затым на тэатральны факультэт унівэрсытэта Паўднёвага Іліною ў Карбондэйле. З 1977 па 1980 гады Бэлуші, як і ягоны старэйшы брат Джон Бэлушы, працаваў з чыкагаўскай тэатральнай групай «Другі горад». У гэты ж час Джэймз дэбютаваў на тэлівізіі, зьявіўшыся ў сыткоме «Кто сочыць за дзецьмі» у 1978 годзе. Першай ягонай значнай рольлю сталася роля ў фільме «Злодзей» Майкла Мана ў 1981 году. Пасьля сьмерці старэйшага брата Джона з 1983 па 1985 гады ён зьяўляўся ў перадачы «Суботамі вечарам у жывым этэры».
Аднак, Бэлушы атрымаў большую вядомасьць дзякуючы другім ролям у фільмах «Чалавек з адным чырвоным чаравіком» (1985), «Пра мінулую ноч...», «Сальвадор» і «Крама жахаў» (усе 1986), якія адкрылі перад Джэймзам запрашэньні да іншых галоўных роляў. Ён здымаўся ў фільмах «Рэальныя мужчыны», «Чырвоная сьпякота», «Гамэр і Эдзі», «К-9», «Як атрымаць посьпех у справах», «Містэр Лёс», «Зразумее толькі самотны», «Кучараўка Сью» ды іншых. Пасьля таксама займаўся агучкай пэранажаў у мультыплікацыйных фільмах. У 2001 годзе быў запушчына папулярны сытком «Як сказаў Джым» тэлеканалу ABC, дзе Джэймз згуляў галоўную ролю.
У 2003 годзе Бэлушы і Дэн Экрайд выпусьцілі музычны альбом «Have Love, Will Travel» і ўдзельнічалі ў турнэ ў падтрымку альбому. У жніўні 2020 году Бэлушы распачаў здымку сэрыяла пра сваё жыцьцё на сваім маёнтку ў Арэгоне, дзе ён вырошчвае каноплю[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ James Belushi // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Jim Belushi // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ James Belushi // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #141041579 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Jim Belushi. TVGuide.com.
- ^ «Close-Up of John Belushi». The New York Times.
- ^ Growing Belushi. Discovery Channel.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джэймз Бэлушы (анг.) на сайце IMDb
- Джэймз Бэлушы на сайце AllMovie.