Як атрымаць посьпех у справах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Як атрымаць посьпех у справах
па-ангельску: Taking Care of Business
Жанр кінакамэдыя[d] і фільм пра турму[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ўільям Гэнры Рэйналдс[d]
Вытворчасьць Hollywood Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 17 жніўня 1990 і 23 траўня 1991[5]
Працягласьць 108 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

Як атрымаць посьпех у справах (па-ангельску: Taking Care of Business) — амэрыканскі камэдыйны фільм рэжысэра Артура Гілера, галоўную ролю ў якім сыгралі Джэймз Бэлушы і Чарлз Гродын. Фільм названы ў гонар аднайменнай песьні Рэндзі Бэкмана, запісанай канадзкім рок-гуртом Bachman–Turner Overdrive (BTO). Фільм таксама вядомы тым, што быў першым сцэнарным творам Джэфры Джэйкаба Абрамза, які пазьней быў сярод стваральнікаў сэрыялу «Згубленыя».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асуджаны выкрадальнік самаходаў і зацяты заўзятар бэйсбольнага клюбу «Чыкага Кабз», Джымі Дворскі (Джэймз Бэлушы), выйграў квіткі на сусьветную сэрыю клюбу. На жаль, у яго засталося некалькі дзён, якія ён павінен адседзець у турме, і нагляднік Фрэнк Тулман (Гэктар Элізонда) не дазваляе яму сысьці з турмы на нейкі час і вярнуцца. З дапамогай іншых зьняволеных Джымі пачынае бунт, каб за гэты час выкрасьціся з турмы і ўбачыць гульню. Па дарозе ён знаходзіць нататнік зацятага і бесхрыбетнага рэклямнага кіраўніка Спэнсэра Барнза (Чарлз Гродын), які абяцае ўзнагароду, калі яго знойдуць. Акрамя самога нататніку Джымі знаходзіць і ключ ад шыкоўнае вілы. На наступны дзень Джымі выдае сябе за Барнза, застаючыся ў пляжным доме Малібу Спэнсэра, фліртуючы з дачкой боса, нават прымаючы сустрэчу з магнатам японскае харчовае карпарацыі містэрам Сакамота (Мака Івамацу).

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм атрымаў нэгатыўныя водгукі, і аглядальніца Кэрын Джэймз з газэты «The New York Times» пазначыла яго як добры, але маркотны фільм[6][7]. Агрэгатар рэцэнзіяў Rotten Tomatoes мае ў сярэднім 29% пазытыўных водгукаў на аснове 14 рэцэнзіяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]