Джыбуційскі франк
Джыбуційскі франк | |
Краіна | Джыбуці |
---|---|
Падзел | сантым |
Код ISO-4217 | DJF |
Скарачэньне | Fdj |
Сымбаль | Fdj |
Цэнтральны банк | Central Bank of Djibouti[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1884 |
Абменны курс: (25 студзеня 2008 (Даляр ЗША)) | 174,74 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Джыбуці́йскі франк (па-арабску: فرنك, код ISO 4217: DJF) — афіцыйная валюта Джыбуці. Гістарычна дзеліцца на 100 сантымаў, але яны не ўжываюцца.
Пачынаючы з 1884 году, калі Джыбуці стала францускім пратэктаратам, на гэтай тэрыторыі, паралельна з Індыйскай Рупіяй пачаў абарачацца Францускі франк.
З 1908 году быў уведзены франк, які друкаваўся Індакітаі, па фіксаваным курсе да францускага франка.
У 1948 годзе, былі выпушчаны першыя франкі спэцыяльна для Джыбуці, якія называліся «Côte Française des Somalis». У 1949 годзе ўласны джыбуційскі франк меў абменны курс адносна даляра 214,392 франкі да 1 даляра.
У 1952 годзе, пачалі выпускацца франкі з назвай зьмененай на «франк афараў і ісаў».
Пасьля атрыманьня краіна незалежнасьці ў 1977 годзе, быў ўведзены новы франк, які мае такі самы выгляд і ў нашы дні.