Перайсьці да зьместу

Руандыйскі франк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руандыйскі франк
Банкнота 100 руандыйскіх франкаў
Краіна Руанда
Падзел сантым
Код ISO-4217 RWF
Скарачэньне RF
Сымбаль FRw
Цэнтральны банк National Bank of Rwanda[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1964
Папярэдняя валюта Rwanda and Burundi franc[d]
Абменны курс:
(24 студзеня 2008 (Даляр ЗША))
540,5
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Руанды́йскі франк (па-француску: Franc rwandais, па-руандыйску: Ifaranga y'u Rwanda), (код ISO 4217: RWF) – афіцыйная валюта Руанды. Часта скарачаецца як RF. Дзеліцца на 100 сантымаў.

Франк стаў валютай Руанды ў 1916 годзе, калі Бэльгія атрымала пратэктарат над былой нямецкай калёніяй. У гэты час быў уведзены Франк бэльгійскага Конга для замены Германскай усходнеафрыканскай рупіі. Руанда карысталася валютай Бэльгійскага Конга да 1960 года, калі быў уведзены ў абарачэньне Руандыйскі і Бурундыйскі франк. Уласным франкам краіна пачала карыстацца ў 1964 годзе.

Існуюць пляны па ўвядзеньню агульнай валюты, Усходнеафрыканскага шылінга для пяці краінаў – удзельніц Усходнеафрыканскага Зьвязу ў 2009 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руандыйскі франксховішча мультымэдыйных матэрыялаў