Самалійскі шылінг
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Самалійскі шылінг | |
| |
Краіна | Самалі |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | SOS |
Самалі́йскі шы́лінг (па-самалійску: شلن, па-італьянску: scellino) — афіцыйная валюта Самалі. Код ISO 4217: SOS. Шылінг дзеліцца на 100 цэнтаў (سنت, centesimi).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шылінг ужываўся на тэрыторыі Самалі з 1921 году, калі Ўсходне-Афрыканскі шылінг быў уведзены ў брытанскім Самалілэндзе. У 1962 годзе самала (Італьянскага Самалі) і Ўсходне-Афрыканскі шылінг былі заменены на самалійскі шылінг.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Самалілэнду, там быў уведзены Самалілэндзкі шылінг. З-за высокай інфляцыі самалійскага шылінга на тэрыторыі Самалі часта ўжываюцца амэрыканскія даляры і эўра.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Самалійскі шылінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў