Леонэ
| Леонэ | |
| Краіна | Сьера-Леонэ |
|---|---|
| Падзел | цэнт |
| Код ISO-4217 | SLL |
| Скарачэньне | Le |
| Сымбаль | Le |
| Цэнтральны банк | Bank of Sierra Leone[d] |
| Увядзеньне ва ўжытак | 1964 |
| Папярэдняя валюта | заходнеафрыканскі фунт[d] |
| Абменны курс: (14 студзеня 2008 (Даляр ЗША)) | 2 925 |
Леонэ (па-ангельску: leone, код ISO 4217: SLL) — афіцыйная валюта Сьера-Леонэ. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца «Le».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Леонэ быў ўведзены ў абарачэньне ў 1964 годзе, каб замяніць Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт, па абменным курсе 1 фунт = 2 леонэ (ці 1 леонэ = 10 шылінгаў).
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1964 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю ½, 1, 5, 10 і 20 цэнтаў. На ўсіх манэтах была выява сэра Мілтана Маргаі. У 1972 годзе, былі ўведзены манэты вартасьцю 50 цэнтаў з выявай доктара Сіяка Стывэнса. Гэтая выява засталася на новай сэрыі манэтаў уведзеных у 1980 годзе. У 1987 годзе была ўведзена нікелева-бронзавая манэта вартасьцю 1 леонэ.
У 1996 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 10, 50 і 100 леонэ. 500 леонэ былі ўведзены ў 2004 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Леонэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў