Перайсьці да зьместу

Прагулка (Згубленыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шпацыр (Згубленыя)»)
Прагулка
Walkabout

Джон Лок да вострава быў паралізаваны. Гэты паварот сюжэту лічыцца вызначальным момантам сэрыялу[1].
Нумар сэрыі Сэзон 1
Сэрыя 4
Рэжысэр Джэк Брэндэр
Сцэнарыст Дэйвід Ф’юры
Запрошаныя акторы Л. Скот Колдуэл
Джон Сайман Джонс
Білі Рэй Гэліён
Вытворчы нумар 102
Гал. пэрсанаж(ы) Джон Лок
Дзень на высьпе 4—6
Храналёгія
← Папярэдняя Наступная →
«З чыстага аркушу»«Белы трус»

«Прагулка» (па-ангельску: Walkabout) — чацьвертая сэрыя першага сэзону амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Упершыню паказаная 13 кастрычніка 2004 году на тэлеканале ABC. Рэжысэрам быў Джэк Брэндэр, а сцэнарыстам Дэйвід Ф’юры.

Галоўны пэрсанаж сэрыі — Джон Лок.

Джон Лок (Тэры О’Кўін) сядіць на сваёй працы. Самай звычайна — офіснай. У абедзены перапынак ён грае са сваім сябрам ў незвычайную гульню — «вайнушкі». Яго начальнік, Рэндзі Нэйшнз (Білі Рэй Гэліён), увесь час зьдзекуецца зь яго. Дома Лок тэлефануе дзяўчыне — Хэлен. Але тая, падобна, не яго дзеўчына, а псыхааналітык. Яна адмаўляецца ехаць зь ім у падарожжа, нягледзячы на тое, што Лок ужо набыў два квіткі. Затым Лок едзе ў Аўстралію, каб зьдзейсьніць мару — прыняць удзел у Вялікай Аўстралійскай выцечцы. Але страхавая кампанія яго не пускае. Мы даведваемся, што ён паралізаваны і вымушаны карыстаецца інвалідным вазком. Ён павінен вярнуцца дахаты — у Лос-Анджэлес. Затым мы бачым падзеі адразу пасьля крушэньня самалёту. Лок ляжыць на пяску, вакол бегаюць і крычаць людзі, а ён пазірае на свае ногі, і разумее, што яны рухаюцца, і ён можа хадзіць.

Уночы ў лягер прыходзяць дзікі. Яны шукаюць харчы і забіраюцца ў салён самалёту, дзе ўсё яшчэ ляжаць каля 20 нябожчыкаў. Згубленыя спачатку пужаюцца, але пасьля разумеюць, што няма чаго баяцца. А Лок прапануе пачаць паляваньне на дзікоў, каб здабыць мяса, паколькі запасы ежы скончыліся. Спачатку над яго прапановай сьмяюцца, але Лок кажа, што знайшоў сваю валізу, дзе ў яго шмат нажоў, якія ён вёз для ўдзелу ў Вялікай Аўстралійскай выцечцы. У гэты час Джэк Шэпард (Мэт’ю Фокс) хоча спаліць самалёт зь целамі загінулых, лічачы, што пахаваньне ня выратуе нябожчыкаў ад апаганьваньня дзікамі. Лок, Кейт Остын (Эванджэлін Лілі) і Майкл Доўсан (Гаральд Пэрына) выпраўляюцца на паляваньне, але дзік параніў Майклу нагу, і ён з Кейт вяртаецца ў лягэр, а Лок працягвае паляваньне. Роўз (Л. Скот Колдуэл) вельмі маркоціцца, бо яе муж пайшоў перад катастрофаю ў прыбіральню ў хвост самалёту і не вярнуўся. Але Роўз лічыць, што яе муж жывы. Джэк гаворыць зь ёю і раптам бачыць удалечыні чалавека, якога больш ніхто ня бачыць. Лок на паляваньні бачыць пачвару, але нам не паказываюць, хто гэта. Лок здолеў застацца ў жывых, але не расказвае, каго ён бачыў. Ён вяртаецца ў лягер з забітым дзіком. Клэр (Эмілі дэ Рэйвін) праводзіць памінальную імшу па загінулых, якіх спальваюць у фюзэляжы самалёту.

  1. ^ VanDerWerff, Todd (2010-02-16). «'Lost': Locke gets in touch with his feelings». Los Angeles Times. Retrieved 2010-07-27.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]