Перайсьці да зьместу

Старыя Дваранінавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дваранінавічы»)
Старыя Дваранінавічы
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Качэрыцкі
Сельсавет: Паўлавіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 163 чал. (2007)
колькасьць двароў: 69
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2237
Паштовы індэкс: 213945
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′3.1″ пн. ш. 29°30′34.0″ у. д. / 53.150861° пн. ш. 29.509444° у. д. / 53.150861; 29.509444Каардынаты: 53°9′3.1″ пн. ш. 29°30′34.0″ у. д. / 53.150861° пн. ш. 29.509444° у. д. / 53.150861; 29.509444
Старыя Дваранінавічы на мапе Беларусі ±
Старыя Дваранінавічы
Старыя Дваранінавічы
Старыя Дваранінавічы
Старыя Дваранінавічы
Старыя Дваранінавічы
Старыя Дваранінавічы

Стары́я Дварані́навічы[1] — вёска ў Паўлавіцкім сельсавеце Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці за 18 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру недалёка ад аўтадарогі БабруйскРагачоў.

Дваранінавічы (Dworaninowicze) вядомыя як сяло Бабруйскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ад 1560 году. У 1621 годзе было 14 дымоў, у 1639 годзе тут дзейнічала праваслаўная Сьвятаюр’еўская царква. У 1793 годзе вёска адышла да Расейскай імпэрыі, увайшоўшы ў Бабруйскі павет Менскай губэрні. У 1778 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Рыньня Юзафа Прушаноўскага, у ёй дзейнічала царква, працавала «карчма зь сенцамі».

У 1839 годзе Сьвятаюр’еўскя царква была пераведзеная з уніяцтва ў праваслаўе. У 1875 годзе яна была пазбаўленая статусу парафіяльнай і ўвайшла ў склад Міхалёўскага прыходу. У 1885 годзе ў Дваранінавічах было 33 двары і 330 жыхароў, дзейнічаў вятрак. У 1897 годзе вёска была ў Бортніцкай воласьці Бабруйскага павету, у ёй налічвалася 85 двароў і 587 жыхароў. Побач існаваў аднайменны пасёлак з трох двароў з 11 жыхарамі. У 1907 у Дваранінавічах ужо было 104 двары і 728 жыхароў, у наёмным памяшканьні дзейнічала земская школа. У 1917 колькасьць двароў была 112, жыхароў — 732.

У 1920-я гады на базе земскай паўстала чатырохгадовая школа, у якой у 1923 годзе навучалася 103 вучні. У 1926 была адчыненая хата-чытальня, у 1929 — арганізаваны калгас «Прамень Савету». Падчас Другой сусьветнай вайны ў траўні 1944 году немцы жыўцом спалілі ў вясковай лазьні 23 чалавекі. Яшчэ 19 вяскоўцаў загінулі на фронце.

У 1959 годзе ў вёсцы жыло 586 чалавек, у 1986 — 234, было 120 гаспадарак, дзейнічалі клюб, бібліятэка, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт. Самі Дваранінавічы ўваходзілі ў калгас «Чырвоны баец» з цэнтрам у вёсцы Паўлавічы. У 2002 годзе тут было 83 гаспадаркі і 195 жыхароў. Па стане на 2007 год у Старых Дваранінавічах пражывае 163 чалавекі, налічваецца 69 гаспадарак, працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт і крама.

Аснову вёскі складае просталінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Паралельна да яе на поўнач праходзіць яшчэ адна кароткая вуліца. Забудова вёскі пераважна двухбаковая, драўляная, з адвольнай расстаноўкай сядзіб.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  • Инветарь фольварка Рыни, Рѣчицкаго повѣта, и его волости, Іосифа Прушановскаго. № 66 — 1778 г. Апрѣля 23. // Акты, издаваемые Виленскою коммиссіею для разбора древнихъ актовъ. Том XXV. Инветари староствъ, имѣній, фольварковъ и деревень за вторую половину XVIII вѣка (1751—1789). — Вильна, 1910.
  • Старыя Дваранінавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. кн.2. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2009. — С. 57.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]