Дарапеевічы
Выгляд
Дарапеевічы | |
трансьліт. Darapiejevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Маларыцкі |
Сельсавет: | Чарнянскі |
Насельніцтва: | 370 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1651 |
Паштовы індэкс: | 225915 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°57′47″ пн. ш. 24°18′31″ у. д. / 51.96306° пн. ш. 24.30861° у. д.Каардынаты: 51°57′47″ пн. ш. 24°18′31″ у. д. / 51.96306° пн. ш. 24.30861° у. д. |
± Дарапеевічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дарапе́евічы[1] — вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Чарнянскага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Легенда ўтварэньня вёскі распавядае пра тое, як тутака ў далёкую мінуўшчыну пасяліліся два браты — Дакім і Дарафей. У Дарафея было шмат нашчадкаў — Дарафеевічаў. Такім чынам іх прозьвішча дало імя вёсцы. Першы час яно гучала «Дарафеевічы».[2] У шэрагу крыніцаў Дарапеевічы таксама мянуюцца Вялікімі Дарапеевічамі, бо за 1,5 км да ўсходу знаходзіцца вёска Малыя Дарапеевічы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарапеевічы знаходзяцца за 24 км да паўночнага ўсходу ад места Маларыты. За 10 км да поўдня праходзіць мяжа з Украінаю. Вёска стаіць на левым беразе канала Боны са сьцёкам у Мухавец. Цераз Дарапеевічы праходзіць тутэйшая аўтадарога Чарняны — Навасёлкі.[3]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 370 чалавек
- 1999 год — 430 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваслаўная царква Нараджэньня Багародзіцы. Пабудавая з дрэва ў другой палове XVII стагодзьдзя, у 1902 годзе прыбудаваная алтарная частка. Помнік архітэктуры народнага дойлідзтва.[4] Царка ўключаная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[5]
- Камены крыж. Археалягічны помнік.
- Помнік ахвярам фашызму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 219
- ^ Легенда пра зьяўленьне вёскі
- ^ Ліст карты M-35-01
- ^ «Збор помнікаў гісторыі й культуры Беларусі. Берасьцейская вобласьць». Менск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», 1990 год
- ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ