Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дарава)
Сакральны будынак | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Дарава |
Каардынаты | 53°6′31″ пн. ш. 26°10′4″ у. д. / 53.10861° пн. ш. 26.16778° у. д.Каардынаты: 53°6′31″ пн. ш. 26°10′4″ у. д. / 53.10861° пн. ш. 26.16778° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | 1938 |
Сайт | glinka.digi.pl/darewo/ar… |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі у Дараве — каталіцкі храм на ўзвышшы па-над Шчараю. Знаходзіцца ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома, што навагарадзкі намесьнік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэтую пасаду з 1430 па 1434 год даў грошы на пабудову першага драўлянага касьцёлу ў Дараве. Храм збудавалі ў 1440 годзе на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касьцёл.
9 сакавіка 1618 году рашэньнем віленскага біскупскага капітула «…дадзена капу хвоек з маёнтка Лук на касцёл, што будуецца ў Дараве».
За часамі Трынаццацігадовай вайны 1654—1667 храм быў зьнішчаны. Нешта здарылася і са сьвятаром, бо туды быў накіраваны «камендар».
Вядома, што новы касьцёл Узнясеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі быў адбудаваны ў 1841.
Напярэдадні Першай сусьветнай вайны, сталага пробашча не было. Абавязкі выконвалі розныя ксядзы зь іншых парафіяў, сярод якіх і беларускі каталіцкі сьвятар Фабіян Абрантовіч.
Напярэдані набліжэньня фронту ў 1915 парафіяне начале з кс. Казімерам Ёдкам зьнялі званы зь вежаў касьцёла і ўтапілі іх у Шчары. Пад час баявых дзеяньняў вёска разам з касьцёлам была зьнішчана.
У 1926 годзе а. Казімер Ваньковіч здолеў збудаваць капліцу дзе адпраўляў набажэнствы.
У 1931 у Дараве новы пробашч Станіслаў Шаплевіч. Ён актыўна далучаецца да будовы новага касьцёлу. Праект храму распрацаваў інжынэр з Баранавічаў Браніслаў Іванчык. З бэтонных нямецкіх бліндажоў мясцовымі жыхарамі высякаюцца блёкі на муры касьцёлу.
У 1936 годзе згарэла дараўская каплічка. Гэта надало імпэту парафіянам і 15 жніўня 1938 году біскуп пінскі Казімер Букраба асьвяціў храм.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе кс. Шаплевіч вымушаны быў хавацца. Яго перахоўвалі мясцовыя парафіяне з розных вёсак і хутароў. З прыходам немцаў да 1942 году Шаплевіч аднавіў набажэнствы ў касьцёле, але пасьля ізноў вымушаны быў хавацца, бо немцы мелі падазрэньні на яго ў сувязях з Арміяй Краёвай.
Падчас баёў 1944 году савецкія войскі абстралялі касьцёл з гарматаў. Сьцены з бліндажоў вытрымалі (падчас рэстаўрацыі ў 1990-я ў адным з муроў знайшлі неразарваны снарад).
Ксянза Шаплевіча з прыходам савецкіх войскаў мясцовыя жыхары працягвалі хаваць. НКВД затрымала яго толькі 1 траўня 1947 году ў в. Літва. Ксёндз быў асуджаны як амэрыканскі шпіён да 25 гадоў вязьніцы і высланы ў Інту.
У 1956 годзе Шаплевіч вызваліўшыся ня зьехаў у Польшчу, а вярнуўся ў родную парафію. Аднак харам з 1949 году выкарыстоўваўся як склад. Шаплевіч праводзіў набажэнствы ў прыватных дамах і ў капліцы в. Макееўшчына (да 1960 году). Пасьля сьмерці ксядза ў 1975 годзе людзі працягвалі патрабаваць вяртаньня касьцёлу. Таму савецкія ўлады пспрабавалі храм зьнішчыць. 3 жніўня 1986 быў зьдзейсьнены падпал, але згарэў толькі дах. Пасьля ўлады спрабавалі разбурыць сьцены, але муры зь нямецкіх бліндажоў не паддаліся.
У 1990 касьцёл вярнулі вернікам. Урачыстая рэкансекрацыя храму адбылася 15 жніўня 1992 пры ўдзеле Казіміра Сьвентака.
Каля храму ўсталяваны бюст а. Шаплевіча.
Пробашчы парафіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адам Піянтроўскі (1871—1872)
- Стэфан Вайноўскі (? — 1904)
- Казімер Ваньковіча (1906—1908)
- Казімер Ёдка (1911—1915)
- Казімер Ваньковіча (пасьля 1920 — ?)
- Станіслаў Шаплевіч (1931 — верасень 1939, чэрвень 1941—1942, далей падпольна да 1947 і паўпадпольна 1956—1975)
- Ежы Мазур (15 жніўня 1992 — 1996)
- Ян Глінка (26 чэрвеня 1996 — дасюль)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дарава) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Радзіма.орг
- Гісторыя Дараўскага прыходу(недаступная спасылка)
- Дыялог Зьдзіслаў Сіцька — Касьцёл па-над Шчараю
- Руслан Равяка. Крыж заслугі. Наша Ніва