Давыд Бэн-Гурыён
Давыд Бэн-Гурыён | |
на ідышы: דוד יוסף גרין па-габрэйску: דָּוד בֶּן־גּוּרְיוֹן | |
1-ы прэм’ер-міністар Ізраілю | |
---|---|
14 траўня 1948 — 24 студзеня 1954 | |
Прэзыдэнт: |
Хаім Вайцман Іцхак Бэн-Цьві |
Наступнік: | Машэ Шарэт |
3-і прэм’ер-міністар Ізраілю | |
3 лістапада 1955 — 26 чэрвеня 1963 | |
Прэзыдэнт: |
Іцхак Бэн-Цьві Зальман Шазар |
Папярэднік: | Машэ Шарэт |
Наступнік: | Лэві Эшкол |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 кастрычніка 1886 Плоньск, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
1 сьнежня 1973 (87 гадоў) Ізраіль |
Партыя: | Мапаі, Рафі, Нацыянальны сьпіс |
Сужэнец: | Паўла Бэн-Гурыён[d] |
Дзеці: | Амас Бен-Гурыён[d], Рэнана Лешэм[d] і Геўла Бен-Эліэзер[d] |
Бацька: | Avigdor Ben Gurion[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Давыд Бэн-Гурыён (па-габрэйску: דָּוִד בֶּן-גּוּרִיּוֹן; 16 кастрычніка 1886 — 1 сьнежня 1973) — першы прэм’ер-міністар Ізраілю, заснавальнік дзяржавы Ізраіль. Прывёўшы Ізраіль да перамогі ў араба-ізраільскай вайне 1948 году, Бэн-Гурыён дапамагаў арганізаваць дзяржаўныя інстытуцыі і ўдзельнічаў у прыняцьці вялікай колькасьці габрэяў з усяго сьвету. Па сыходу з палітычнага жыцьця ў 1970 годзе ён зьехаў у Сдэ Бакер, кібуц у пустыні Нэгеў, дзе жыў да свайго скону. Часопіс «Time» пасьмяротна назваў Бэн-Гурыёна адным з 100 найвыбітнейшых асобаў XX стагодзьдзя.
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Давыд Бэн-Гурыён нарадзіўся ў Плоньску, Царства Польскае ў складзе тагачаснай Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька Авігдор Грун быў адвакатам і лідэрам у руху Хавявэй Цыён. Маці, Шайндэль, памерла, калі Давыду было 11 гадоў.
Бэн-Гурыён выхоўваўся палкім сыяністам. Падчас вучобы ў Варшаўскім унівэрсытэце ён у 1904 годзе далучыўся да марксысцкага руху Паалей Цыён. Двойчы быў арыштаваны ў часе рэвалюцыі 1905 году. У 1906 годзе ён іміграваў у асманскую Палестыну, шакаваны пагромамі і антысэміцкімі настроямі ва Ўсходняй Эўропе, і стаў разам з Іцхакам Бэн-Цьві адным зь лідэраў руху Паалей Цыён.
У Палестыне сьпярша працаваў на зборцы апэльсынаў. У 1909 быў дабраахвотнікам у складзе Ха-Шамэру, валянтэрскім руху, які дапамагаваў ахоўваць ізаляваныя земляробчыя суполкі. 7 лістапада 1911 году Бэн-Гурыён пераехаў у Тэсалёнікі, каб вывучыць турэцкую мову.
У 1912 годзе пераехаў у Канстантынопаль (цяпер Стамбул), тагачасную сталіцу Асманскае імпэрыі, каб вывучаць права ў Стамбульскім унівэрсытэце разам з Бэн-Цьві, і прыняў габрэйскае імя Бэн-Гурыён, па імю сярэднявечнага гісторыка Ёзафа бэн Гурыёна. Працаваў журналістам. У 1915 разам з Бэн-Цьві быў выгнаны туркамі з Палестыны за палітычную дзейнасьць.
Пасяліўшыся ў Нью-Ёрку ў 1915 годзе, пазнаёміўся з Паўлай Мунвайс. Яны ажаніліся ў 1917 годзе і мелі трох дзяцей. У 1918 годзе Бэн-Гурыён пайшоў у брытанскае войска. Пасьля Першай сусьветнай вайны разам зь сям’ёй вярнуўся ў Палестыну, заваяваную брытанцамі.
У сіянісцкім руху
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па сьмерці тэарэтыка Бэра Барачова (Ber Borochov) левае і правае крыло «Паалей Цыён» падзяліліся ў 1919 годзе. Бэн-Гурыён са сваім сябрам Бэрлам Кацнэльсанам (Berl Katznelson) узначалілі правую фракцыю сіянісцкага руху працоўных. Правы Паалей Цыён утварыў «Агдут Га-Аводу» (Ahdut HaAvoda), якую ачоліў Бэн-Гурыён. У 1920 годзе ён прымаў удзел у фармаваньні, а пазьней стаўся генэральным сакратаром «Гістадруту» (Histadrut), сіянісцкай сацыялістычнай фэдэрацыі ў Палестыне.
У 1930 годзе «Хапаэль Хатцаір» (Hapoel Hatzair) (заснаваны ў 1905 годзе A. D. Gordon in 1905) і «Ахдут Га-Авода» (Ahdut HaAvoda) аб’яднанымі намаганьнямі стварылі «Мапаі», ультраправую сіянісцкую сацыялістычную партыю, якую таксама ўзначаліў Давыд Бэн-Гурыён. Сацыялістычны сіянізм стаў дамінуючай тэндэнцыяй у Сусьветнай Сіянісцкай Арганізацыі, і ў 1935 Бэн-Гурыён стаў старшынём выканаўчага камітэту Габрэйскага агенцтва, якім кіраваў усутыч да стварэньня дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе.
Падчас арабскага паўстаньня 1936—1939 гадоў Бэн-Гурыён ініцыяваў «палітыку стрыманасьці» («Havlagah»), паводле якое Хагана і іншыя юдэйскія групы не адказвалі на арабскія атакі, накіраваныя супраць мірных габрэяў, канцэнтруючыся адно на самаабароне.
Заснаваньне Ізраілю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэм’ер-міністар Ізраілю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1951 і 1971 гадох Бэн-Гурыён атрымаў прэмію Бяліка за габрэйскую думку[2].
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Бэн-Гурыёна носяць:
- Найвялікшы аэрапорт Ізраілю — Міжнародны аэрапорт Бэн-Гурыёна
- Адзін з галоўных ізраільскіх унівэрсытэтаў — Нэгеўскі ўнівэрсытэт імя Бэн-Гурыёна, разьмешчаны ў Бэер-Шэве
- Вуліцы многіх ізраільскіх паселішчаў
- Ізраільская мадыфікацыя брытанскага танку «Цэнтурыён»
- Дасьледчы цэнтар у пустыні, Мідрэшэт Бэн-Гурыён, каля ягонага жытла ў кібуцы Сдэ Бакер
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://sztetl.org.pl/pl/dziedzictwo/rewolucje-i-utopie/dawid-ben-gurion
- ^ List of Bialik Prize recipients 1933-2004 (анг.). Tel Aviv Municipality.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Памерлі 1 сьнежня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Выпускнікі юрыдычнага факультэту Стамбульскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Стамбульскага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі Бяліка
- Ганаровыя грамадзяне Ерусаліму
- Польскія жыды
- Прэм’ер-міністры Ізраілю
- Чальцы кнэсэту
- Сіяністы
- Ашкеназы
- Габрэйскія дзеячы