Гісторыя Клецку
Выгляд
Паводле археалягічных зьвестак, паселішча на месцы сучаснага места Клецку зьявілася ўжо ў сярэдзіне ХІ стагодзьдзя. Аднак першы пісьмовы ўспамін пра Клецак датуецца 1127 годам, калі ён зьяўляўся сталіцай удзельнага княства.
У ХIV стагодзьдзі Клецкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Сам Клецак зьяўляўся ўладаньнем вялікіх князёў.
- 1398: згадваецца клецкі князь Ямант Тулунтавіч.[1]
- 1401: вялікі князь Вітаўт перадаў Клецак свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу.
- 1442: валоданьне сына вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча Міхала Мазавецкага, які пасьля сьмерці свайго бацькі, забітага палітычнымі супернікамі, прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад.
- 1452: перайшоў у валоданьне вялікага князя літоўскага Казімера.
- 1492: вялікі князь Казімер перадаў места і княства Івану Васільевічу Яраславічу.
- 1503: крымскія татары спалілі Клецак.
- 5 жніўня 1506: Клецкая бітва, у выніку якой войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі татараў.
- 1522—1556: у валоданьні каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорцы.
- 1550: Андрэй Маствілоўскі фундаваў Клецкі фарны касьцёл.[2]
- 1552: у Клецку было 137 двароў, дзейнічалі 4 царквы, манастыр і касьцёл.[3]
- 1553: у месьце збудавалі адзін зь першых на Беларусі кальвінскіх збораў.
- 1560—1563: у Клецкім кальвінскім зборы служыў прапаведнікам Сымон Будны.
- 1558: перайшоў да Радзівілаў.
- 1586: утварэньне Клецкай ардынацыі Радзівілаў.
- 1626: у Клецку было 448 двароў.
- 1641: згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.
- 27 жніўня 1652: атрымаў Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог».[4]
- 2-я пал. ХVII ст.: у вайну Расеі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецак, насельніцтва скарацілася ўдвая.[3]
- 1683: у месьце было 217 двароў.
- ХVII—ХVIII стст.: у Клецку былі 3 рамесныя цэхі.
- ХVII—ХIХ стст.: у месьце існавалі вуніяцкія драўляныя цэрквы Ўшэсьця і Ўваскрасеньня.
- 1683: С. К. Радзівіл заснаваў Клецкі дамініканскі кляштар.
- 1706: у Паўночную вайну швэдзкі атрад разьбіў пад Клецкам расейскае войска.
- 1713: у Клецку засталося толькі 152 двары.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- ХІХ ст.: мястэчка, цэнтар воласьці Слуцкага павету; вядомы гандлёвы цэнтар.
- 20 красавіка (3 траўня) 1917: жыхары Клецку ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня[5].
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, места Нясьвіскага павету.
- 1924—1931: у месьце працавала Клецкая беларуская гімназія.
- 1939: у БССР.
- 1940: цэнтар раёну.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, 6 кастрычніка 1941 нацысты расстралялі каля 4 тысячаў габрэяў.
- 29 лістапада 1999: афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага мескага гербу.[6]
- 11 лістапада 2008: паводле ініцыятывы мясцовага сьвятара РПЦ Масквы на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касьцёл дамініканцаў, пастаўлены цыбулепадобны купал, што зьяўляецца грубым парушэньнем дзейнага заканадаўства.[7]
- 25 сьнежня 2008: у Клецку адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага касьцёла Найсьв. Тройцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Валерый Пазднякоў. Клецк // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 105
- ^ Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 122
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Клецк // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 106
- ^ Клецак // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 114-115.
- ^ Геральдика на Клецкий районный исполнительный комитет
- ^ Сямён Печанко. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва, 10 лістапада 2008
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Клецак // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Клецк // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
- Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 122—123
- Клецк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.