Ульф Экбэрг
Ульф Экбэрг | |
| Ульф Гунар Экбэрг | |
Ульф Экбэрг у 2012 годзе | |
| Дата нараджэньня | 6 сьнежня 1970 (55 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Гётэборг, Швэцыя |
| Грамадзянства | Швэцыя |
| Прафэсія | сьпявак, музы́ка |
| Сябра ў | Ace of Base |
| Жанры | поп |
| Вакал | барытон |
| Інструмэнты | фартэпіяна і голас[d] |
| Псэўданімы | Buddha (Буда) |
| Гурты | Ace of Base |
Ульф Гу́нар Э́кбэрг (па-швэдзку: Ulf Gunnar Ekberg[1], нарадзіўся 6 сьнежня 1970 году, Гётэборг, Швэцыя) — швэдзкі музы́ка і сьпявак, адзін з заснавальнікаў гурту Ace of Base (разам зь Юнасам, Малін і Ені Бэрггрэн).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ульф Экбэрг нарадзіўся і вырас у Гётэборгу. У 1980-х быў сябрам нэанацысцкіх груповак, у прыватнасьці, граў у гурце Commit Suiside[2], але пазьней афіцыйна адхрысьціўся ад гэтай главы свайго жыцьця[3].
У 1987 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурту Tech Noir, ператвораны на пачатку 1990-х у Ace of Base. Пасьля посьпеху альбому Happy Nation пераехаў у 1993 годзе ў ЗША. 2000-й год сустрэў разам з прэзыдэнтам Білам Клінтанам у Белым доме[4]. Акрамя Нью-Ёрку, жыў таксама ў Лёндане й Малязе, але ў 2010 годзе вярнуўся ў Швэцыю (у Стакгольм).
Ульф Экбэрг займаецца дабрачыннасьцю: дае сродкі на дасьледваньні па лячэньні раку, дапамагае хворым на СНІД у Афрыцы, зьяўляецца заснавальнікам фонду дапамогі ахвярам землятрусу ў Індыйскім акіяне 2004 году (ён сам перажыў яго, калі адпачываў у Тайляндзе)[5].
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1994 да 2000 г. быў у стасунках з фотамадэльлю й тэлевядоўцай Эмай Шэбэрг. Цяпер жыве зь Юганай Айбар, зь якой мае трох дзяцей. Жыве ў Стакгольме.