Перайсьці да зьместу

Ені Бэрггрэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бэрггрэн.
Ені Бэрггрэн
Ені Сэсылія Бэрггрэн
Ені Бэрггрэн у 2008 годзе
Дата нараджэньня 19 траўня 1972 (52 гады)
Месца нараджэньня Гётэборг, Швэцыя
Грамадзянства Швэцыя
Месца вучобы
Прафэсія паэтка-песеньніца, сьпявачка
Сябра ў Ace of Base
Жанры поп
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Гурты Ace of Base
Лэйблы Universal Music Group
Сайт jennyberggren.com

Е́ні Сэсы́лія Бэрггрэн (па-швэдзку: Jenny Cecilia Berggren), у шлюбе Пэтрэ́н (па-швэдзку: Petrén[1], нарадзілася 19 траўня 1972 году, Гётэборг, Швэцыя) — швэдзкая сьпявачка і паэтка-песеньніца, адна з заснавальніцаў гурту Ace of Base.

Ені нарадзілася ў Гётэборгу і была трэцім і апошнім дзіцём у сям’і Ёрана і Біргіты Бэрггрэн. Вывучала клясычную музыку, разам зь сястрой Ма́лін сьпявала ў царкоўным хоры. У 1987 годзе, разам з Малін, братам Ю́насам, а таксама Ёні Ліндэнам і Ніклясам Транкам, заснавала гурт Tech Noir, які на пачатку 1990-х ператварыўся ў Ace of Base — адзін з самых пасьпяховых швэдзкіх гуртоў.

У 2009 годзе адбылося непаразуменьне паміж мужчынскай часткай Ace of Base і Ені[2], і апошняя занялася сола-кар’ерай: спачатку, у сакавіку 2010 году, яна дазволіла сваім фанатам бясплатна скачваць сваю песьню Free Me, а 19 траўня 2010 (у ейны дзень народзінаў) выйшаў яе першы афіцыйны сынгл — Here I Am. 13 кастрычніка выйшаў альбом My Story.

27 красавіка 1994 году Ені з маці, падпалі ў сваім уласным доме пад напад дзяўчыны-вар’яткі, якая параніла нажом рукі маці Ені[3].

У 2004 годзе Ені выйшла замуж за швэдзкага музы́ку й кампазытара Якаба Пэтрэ́на, зь якім мае двух дзяцей (сына й дачку). Жыве зь сям’ёй у Гётэборгу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ені Бэрггрэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў