Гарэт Макліры
| Гарэт Макліры | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 траўня 1987[1][2] (38 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Джылінггэм[d] | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2005 | Оксфард Сіці[d] | 22 (3) |
| 2005—2007 | Слаў Таўн[d] | 33 (7) |
| 2007—2008 | Бромлі[d] | 24 (8) |
| 2008—2012 | Нотынггэм Форэст | 111 (13) |
| 2012—2020 | Рэдынг | 242 (23) |
| 2020—2025 | Ўікам Ўандэрэрз[d] | 196 (32) |
| 2025— | Джылінггэм[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2013—2016 | Ямайка[d] | 24 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Га́рэт Джэймз Маклі́ры (па-ангельску: Garath James McCleary; нар. 15 траўня 1987, Оксфард, Ангельшчына) — ямайскі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Джылінггэм» і нацыянальнай зборнай Ямайкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Ангельшчыне, у горадзе Оксфард, дзе пачаў гуляць за мясцовую каманду «Оксфард Сіці», некаторы час правёўшы ў клюбе «Оксфард Юнайтэд». Далей выступаў за мінорныя клюбы «Слаў Таўн» і «Бромлі». 31 студзеня 2008 году заключыў дамову з клюбам «Нотынггэм Форэст», за які дэбютаваў 3 сакавіка 2008 году, выйшаўшы на замену на 87 хвіліне ў хатнім матчы супраць «Карлайл Юнайтэд» (0:1). У сэзоне 2011—2012 гадоў Макліры забіў 9 галоў.
У траўні 2012 году скасаваў дамову ад нотынггэмскага клюбу і склаў кантракт з клюбам «Рэдынг», які выступаў у Прэм’ер-лізе. У рамках найвышэйшага ангельскага дывізіёну свой першы мяч забіў 27 кастрычніка 2012 году ў браму «Фулгэма» (3:3)[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2012 году быў запрошаны ў склад нацынальнай зборнай Ямайкі, за якую дэбютаваў 6 лютага 2013 году матчам адбору да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Мэксыкі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Garath McCleary // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Garath McCleary // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Reading 3-3 Fulham. BBC Sport.
- ^ Pearce earns call up. Reading FC.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Рэдынг»
- Профіль на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Оксфардзе
- Футбалісты клюбу «Джылінггэм»
- Футбалісты клюбу «Бромлі»
- Футбалісты клюбу «Нотынггэм Форэст»
- Футбалісты клюбу «Рэдынг»
- Футбалісты клюбу «Ўікам Ўандэрэрз»
- Футбалісты зборнай Ямайкі
- Ангельскія футбалісты
- Ангельцы афрыканскага паходжаньня
- Ямайскія футбалісты