Перайсьці да зьместу

Брамнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Брамнік (футбол)»)
Брамнік у хакеі з шайбай

У шматлікіх гульнявых камандных відах спорту брамнік або галкіпэр (ад анг. goalkeeper) — гулец, абавязкам якога зьяўляецца абараняць сваю браму, гэта значыць не даваць камандзе суперніка забіць гол. Звычайна існуюць спэцыяльныя правілы, якія адносяцца толькі да брамнікаў. Брамнікі часта носяць дадатковае экіпіяваньне.

Брамнікі ў розных відах спорту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гандболе брамнік ёсьць адзіным гульцом у камандзе, якому дазваляецца заставацца ў 6-мэтровай зоне на працягу ўсяго матчу. Брамнік можа абараняць браму усімі часткамі цела, уключна з рукамі, нагамі і тулавам, але толькі ў межах сваёй 6-мэтровай зоны. Кожны раз, калі мяч апынаецца на падлозе ў 6-мэтровай зоне, толькі брамнік мае права валодаць мячом, але калі спартовы рыштунак знаходзіцца ў паветры над 6-мэтровай зонай, праціўнік усё яшчэ можа ўскочыць і зону, і не кранаючыся падлогі, схапіць і завалодаць мячом.

Брамнік можа браць удзел у нападзе праз доўгія перадачы таварышу па камандзе праз усю пляцоўку. Агулам адзеньне брамніка адрозьніваецца ад адзеньня палявога гульца, то бок брамнік звычайны адзеты ў кашулю з доўгім рукавом і доўгія нагавіцы.

У футболе брамнік можа дакранацца да мяча рукамі ў межах сваёй штрафной плошчы. Брамнікавая форма павінна адрозьнівацца ад формы іншых гульцоў каманды, а таксама гульцоў каманды суперніка і судзьдзяў. Брамнік носіць спэцыяльныя пальчаткі, якія дазваляюць яму лепш трымаць мяч і зьмякчаюць удары. Брамнік, які пакінуў штрафную плошчу, лічыцца звычайным гульцом.

Брамнік у хакеі зь мячом

У хакеі зь мячом брамнік гуляе бяз клюшкі ў межах штрафной плошчы (паўкруга радыюсам 17 м). Касьцюм брамніка па колеры павінен адрозьнівацца ад касьцюма астатніх гульцоў каманды. Брамніку дазваляецца для засьцярогі ад удараў пры падзеньні й прамым трапленьні мяча апранаць ахоўнае экіпіяваньне, а таксама спэцыяльныя шчыткі, якія шчыльна абліпаюць ногі. Для абароны кісьцей дазваляецца апранаць спэцыяльныя пальчаткі, але пальцы пальчатак брамніка павінны быць падзеленыя й не павінны мець паміж сабой перапонак або пастак. Дазваляецца на пальчатку наляпляць пласт губкі, паралону або іншага матэрыялу, які не павялічвае іх памераў. Брамнік таксама павінен быць на каньках і ў шлеме. Выкарыстаньне брамнікам ахоўнай маскі зьяўляецца абавязковым.

У хакеі з шайбай брамнік носіць спэцыяльнае экіпіяваньне, якое складаецца з маскі, шчыткоў, пасткі й спэцыяльнай клюшкі. Брамнік можа прыціскаць шайбу да лёду або заціскаць яе ў пастцы, каб спыніць гульню. Напад на брамніка гульцамі каманды суперніка лічыцца парушэньнем.

У хакеі на траве брамнік носіць ахоўнае экіпіяваньне, і яму дазваляецца адбіваць мяч любой часткай цела.

У водным пола брамнік можа чапаць мяч двума рукамі, дакранацца крыса басэйна й удараць мяч кулаком на адлегласьці 4-х мэтраў ад варот. Таксама брамнік можа забіваць галы, аднак яму пры гэтым забараняецца пераплываць на чужую палову поля.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брамніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў