Гэры Мур
Гэры Мур | |
Робэрт Ўільям Гэры Мур | |
Гэры Мур у 2007 годзе | |
Дата нараджэньня | 4 красавіка 1952[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 лютага 2011[4][1][3][…] (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, сьпявак, паэт, кампазытар, мастак, пісьменьнік |
Гады дзейнасьці | 1969—2011 |
Сябра ў | Thin Lizzy[d], Skid Row[d] і Colosseum II[d] |
Жанры | блюз, блюз-рок, гард-рок |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | гітара |
Гурты | Skid Row, Dr. Strangely Strange, Gary Moore Band, Thin Lizzy, G-FORCE, Scars |
Лэйблы | Virgin Records[d] |
Сайт | gary-moore.com |
Робэрт Ўільям Гэры Мур (па-ангельску: Robert William Gary Moore; 4 красавіка 1952, Бэлфаст, Паўночная Ірляндыя — 6 лютага 2011, Эстэпона, Гішпанія) — ірляндзкі гітарыст, сьпявак, аўтар песень. Зрабіў значны ўнёсак ў разьвіцьцё блюз-року.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У восем гадоў пачаў асвойваць акустычную гітару. У 14 гадоў меў ужо сапраўдную гітару. Ад таго часу Гэры навучыўся граць на стандартных «праварукіх» гітарах, нягледзячы на тое, што сам быў ляўшой. Быў заўзятарам Элвіса Прэсьлі і The Beatles. Пасьля таго як наведаў канцэрты Джымі Гэндрыкса і John Mayall’s Bluesbreakers, пачаў сам граць блюз-рок.
Першым гуртом гістарыста была школьная Granny’s Intentions, пасьля якой у 1968 годзе была блюз-рокавая Skid Row (Філ Лайнат — вакал, Брэндан Шылдс — бас, Ноэл Брыджмэн — ударныя).
Пасьля сыходу Лайната гурт запісаў два альбомы, і Гэры Мур заснаваў фолькавую каманду Dr. Strangely Strange, пасьля якой у 1973 годзе была Gary Moore Band (Фрэнк Бойлен — бас, Пірс Кэлі — ударныя). Стыль маладога Гэры Мура ўяўляе сабою варыяцыі на тэму саўнда Джэфа Бэка, але ў сярэдзіне 1970-х пад уплывам Карласа Сантаны Гэры выпрацаваў сваю асабістую манэру — пранізьлівы і адначасова вельмі лірычны стыль, які выдатна падыходзіў да фарміруемага на той час гард-н-гэві.
У студзені 1974 году Лайнот запрасіў Мура ў Thin Lizzy на месца Эрыка Бэла, але праз 4 месяцы гітарыст сышоў у Colosseum II Джона Хайсмэна, дзе запісаў тры альбомы (на кружэлках 1976 і 1977 гадоў ёсьць яго вакальныя партыі). У студзені — траўні 1977 году Гэры Мур працаваў у Thin Lizzy, пасьля ізноў сышоў у Colosseum II, вярнуўся ў жніўні 1978 году і ізноў сышоў праз год, пасьля посьпеху сольнага сынгла «Parisienne Walkways» (UK-8). У 1979—1980 гадах Мур працаваў у складзе амэрыканскага гард-рокавага гурта G-FORCE (Тоні Ньютан — вакал, Ўілі Дзі — бас, Марк Носіф — ударныя), зь якой запісаў альбом.
У кастрычніку 1982 году музыкант падпісаў кантракт з «Virgin Records» і, запрасіўшы прызнаных майстраў харда — ударніка Йэна Пэйса, басіста Ніла Мюрэя, клавішніка Дона Эйры і вакаліста Чарлі Хуна, выдаў альбом «Corridors Of Power» (UK-30/ US-149). Нягледзячы на тое, што большсьць мураўскіх «гасьцей» былі знакамітыя па жорсткай гатычнай форме харду, музыка Гэры атрымалася бяскрыўднай і выгоднай у камэрцыйных адносінах. Альбомы 1984 году Dirty Fingers і 1985 году Run for Cover занялі ў Ангельшшчыне 12-я месца, а альбом 1987-га Wild Frontier — 8-е.
У 1990 годзе Гэры Мур выдаў выдатны альбом «Still Got The Blues» (UK-13/US-83), у якім удзельнічалі Альберт Кінг, Альберт Колінз і Дон Эйры. Гэта роўны і моцны альбом стылізаваны пад хэві-блюз. «Блюзавы пэрыяд» у творчасьці гітарыста працягваўся 7 год; выйшаў цікавы альбом «After Hours» (UK-4/US-145), канцэртная кружэлка, зборнік, сумесны альбом ВВМ «Around The Next Dream» (з Джэкам Брусам і Джынджэрам Бэйкерам, у лепшых традыцыях Cream) і прысьвячэньне Пітэру Грыну «Blues For Greeny» (UK-14).
У 1997 годзе зьявіўся студыйны альбом «Dark Days in Paradise», які выклікаў абурэньне ў заўзятараў Мура. У ім Гэры паўстае вакалістам, адкінуўшы гітару. Стылістычна альбом нагадваетворчасьць Карласа Сантаны і Эрыка Клэптана. Цікавыя, незвычайныя мэлёдыі і багатая аранжыроўка дадаюць альбому нейкі шарм, што аднак было ўспрынята як сыход аўтара ў камерцыйную эстрадную музыку.
Новы напрамак — Электронны блюз-рок быў запісаны ў 1999 годзе на альбоме «A Different Beat». Мур захапіўся на той час выпрабаваньнямі з электронным гукам. Таму альбомы 1997 і 1999 гадоў лічацца самымі супярэчнымі й самымі цікавымі ў творчасьці гітарыста.
У 2004 годзе пабачыў сьвет альбом «Power of the Blues», дзе ўсе трэкі на ім былі новымі, але у старым, адмысловым мураўскім стылі блюз-року.
23 красавіка 2008 году Гэры Мур у рамках сусьветнага турнэ даў канцэрт у Менску на сцэне Палаца Рэспублікі[7].
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памёр 6 лютага 2011 году. Музыку знайшлі мёртвым ў нумары гатэлю на Коста-дель-Соль у Гішпаніі. Ён памёр ад сардэчнага прыступу[8].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1973 — Grinding Stone (Gary Moore Band)
- 1978 — Back on the Streets
- 1979 — G-Force (G-Force)
- 1982 — Corridors of Power
- 1983 — Victims of the Future
- 1984 — Dirty Fingers
- 1985 — Run for Cover
- 1986 — Rockin' Every Night (Live in Japan)
- 1987 — Wild Frontier
- 1989 — After the War
- 1990 — Still Got the Blues
- 1992 — After Hours
- 1993 — Blues Alive
- 1994 — Ballads & Blues 1982-1994
- 1994 — Around The Next Dream (BBM)
- 1994 — Walkways
- 1995 — Blues for Greeny
- 1997 — Desperado (сборник 1977-78)
- 1997 — Dark Days in Paradise
- 1998 — Out in the Fields (the very best of)
- 1999 — A Different Beat
- 2001 — Back to the Blues
- 2002 — Scars (з гуртом Scars)
- 2004 — Power of the Blues
- 2006 — Old New Blues Ballads
- 2007 — Close As You Get
- 2008 — Bad For You Baby
Канцэртныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1981 — Live at the Marquee
- 1984 — We Want Moore!
- 1986 — Rockin' Every Night - Live in Japan
- 1993 — Blues Alive
- 2003 — Live at Monsters of Rock
- 2007 — Live At Montreux DVD [The Definitive Montreux Collection]
Відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1985 Emerald Aisles Live In Ireland
- 1987 The Video Singles
- 1987 Live At Isstadion
- 1990 An Evening Of The Blues
- 1993 Live Blues
- 1994 Ballads & Blues 1982—1994
- 1996 Blues for Greeny Live
- 2003 Thin Lizzy The Boys are Back in Town, Live '78
- 2003 The Old Grey Whistle Test 2
- 2003 Live at Monsters of Rock
- 2004 Live at Montreux 1990
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Манчэстэр, 1985
-
Гітара BFG Гэры Мура
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Gary Moore // Энцыкляпэдыя мэталу — 2002.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Gary Moore // Dictionary of Irish Biography (анг.) — RIA.
- ^ Guitarist Gary Moore 'died of heart attack' (брыт. анг.) — 2011.
- ^ Prato G. Thin Lizzy Guitarist Gary Moore Dead at 58 (анг.) — 2011.
- ^ Gary Moore (1952-2011) - Find a Grave Memorial (анг.) — 1996.
- ^ Гэры Мур у рамках сусветнага турнэ сёння дасць канцэрт на сцэне Палаца Рэспублікі(недаступная спасылка) БТ 23.04.2008
- ^ Памёр вядомы гітарыст і рок-музыка Гэры Мур. «Наша Ніва»