Баранскае возера
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Возера
Баранскае
Баранскае на мапе Беларусі ![]() ![]() Баранскае | ||||||||||||||||
![]() |
Бара́нскае — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу, на поўнач ад вёскі Барані. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанкі. Плошча возера Баранскае складае 0,17 км². Даўжыня возера — 1,08 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,35 км.
Схілы катлавіны возера знаходзяцца пад лемам, на захадзе разараныя. Праз возера працякая рака Клевель.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 54
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Баранскае возера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў