Перайсьці да зьместу

Вераб’і (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вераб'і (возера)»)
Возера
Вераб’і
Краіна Беларусь
Плошча 0,46 км²
Плошча вадазбору 8,2 км²
Максымальная глыбіня 3,1 м
Найбольшая даўжыня 1,12 км
Найбольшая шырыня 0,57 км
Даўжыня берагавой лініі 2,9 км
Аб’ём вады 0,94 млн м³
Каардынаты 54°50′0″ пн. ш. 26°19′26″ у. д. / 54.83333° пн. ш. 26.32389° у. д. / 54.83333; 26.32389Каардынаты: 54°50′0″ пн. ш. 26°19′26″ у. д. / 54.83333° пн. ш. 26.32389° у. д. / 54.83333; 26.32389
Вераб’і на мапе Беларусі
Вераб’і
Вераб’і
Вераб’і
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вераб’і́ — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу каля вёскі Вераб’і. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы. Плошча Вераб’ёў складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,1 м. Даўжыня возера — 1,12 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,94 млн м³, плошча вадазбору возера — 8,2 км².

Краявід з пагорку перад Вераб’ямі

Схілы катлавіны возреа маюць вышыню 12—13 м, на поўдні вышыня схілаў складае да 5 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, на паўднёвым усходзе і захадзе — сплавінныя. На поўначы берагі зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма плоскае, на мелкаводзьдзі пяшчанае, глыбей — высланае сапрапэлем. Зарастае 35% плошчы паверхні возрера. Паласа прыбярэжнай расьліннасьці пашыраная да глыбіні 1,8—2 м і мае шырыню 15—20 м.

Па паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай з возера Гульбеза. Па паўднёвым усходзе зь Вераб’ёў выцякае ручай у раку Страчу.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 92

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вераб’і (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў