Галодна
Возера
Галодна
± Галодна | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гало́дна (Галубі́нае, Галубіно) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы. Плошча Галодна складае 0,14 км². Найбольшая глыбіня возера — 21,0 м. Даўжыня возера — 0,78 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,13 млн м³. Даўжыня берагавой лініі вадаёма — 1,81 км, плошча вадазбору — 4,3 км². Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 4,0 м.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усхлодзе сягаюць 12—14 м. Схілы знаходзяцца пад лесам, на поўначы — разараныя.
Берагі возера нізкія, забалочаныя. На ўсходзе берагі парасьлі хмызьняком.
Мелкаводная зона вадаёма пяшчаная, на большых глыбінях дно высланае глеем.
На паўночным усходзе з вызера выцякае ручай у возера Тумскае, на поўдні — выцякае ручай у возера Галадзянка.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 120
- Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галодна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў